Знайсці
24.03.2012 / 19:303РусŁacБел

«Як раней было ў Беларусі»

Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка». Гэта «Мае ўспаміны» Марыі Стагановіч.

Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка». Гэта «Мае ўспаміны» Марыі Стагановіч (1898-1995) — жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю.

Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны незалежна адно ад аднаго, і гэтыя тэксты з’яўляюцца абсалютна каштоўныя для айчыннай мемуарыстыкі.

Свае ўспаміны Марыя Стагановіч напісала ўжо на эміграцыі на просьбу дачкі «распавесці як раней было ў Беларусі». Таму гэты аповед пачынаецца з працяглай сямейнай гісторыі са згадкамі шматлікіх сваякоў, мае шмат дэталяў з побытавага жыцця, цікавых штодзённых дробязяў.

Храналагічна ўспаміны ахопліваюць час ад канца ХІХ ст. да 1917 г. Тут акрамя апісанняў нацыянальнай традыцыйнай абраднасці ёсць згадкі, прыкладам, пра навучанне на прафесійных курсах у Менску, а таксама аповед пра бежанства ў Смаленшчыну ў часы першай сусветнай вайны. Марыя цікава параўноўвае сялянскі побыт у вёсцы Ельнінскага павету з побытам на роднай Наваградчыне, дзе яе бацька быў упраўляюшчым у маёнтках графа Храптовіча-Буценева.

Дадаткам да ўспамінаў выступаюць запісы народных песень, нацыянальных страваў ды лекавых якасцяў розных зёлак, што Марыя памятала ад сваёй маці.

Кніга ілюстраваная фотаздымкамі з сямейнага архіву ды суправаджаецца якаснымі каментарамі.

Даведка

Серыя «Беларуская мемуарная бібліятэка» была заснаваная ў 2011 годзе. У ёй акрамя вышэйпамянёных успамінай Аляксандра і Марыі Стагановічаў выйшла кніга «Яўстафій Янушкевіч. Успаміны. (1805–1831)».

НГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031