Знайсці
24.02.2012 / 11:36РусŁacБел

Асдыс вызваліла сэрца

Ісландская мадэль Асдыс Ран афіцыйна абвясціла пра развод з ісландскім футбалістам Гардарам Гунльёйсанам. Пры гэтым прыгажуня выбачылася перад усімі, што доўгі час хавала праблемы ў сямейных стасунках, спрабуючы адгарадзіць сваіх дзяцей ад эмацыйнай нагрузкі.

«Я пацвярджаю, што я развялася са сваім мужам, — гаворыцца ў паведамленні для прэсы. — У нас было дзевяць выдатных гадоў сумеснага жыцця, напоўненых любоўю і павагай. Але летась нашы шляхі разышліся, і мы прынялі рашэнне развесціся. Цяжка перажыць развод пасля столькіх гадоў жыцця, але мы сапраўды будзем падтрымліваць стасункі і ў будучыні. Я хачу звярнуцца да прадстаўнікоў СМІ з разуменнем паставіцца да нашага рашэння». Таксама Асдыс дадала, што не мае намеру даваць інтэрв’ю ў найбліжэйшы час.

Пра канкрэтныя прычыны раставанні пары не паведамляецца. Магчыма, прычынай паслужыла чарговая інтрыжка ісландкі, якіх у яе жыцця было нямала.

gazeta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера