Знайсці
19.02.2012 / 12:545РусŁacБел

Рыгор Шэрда. Меч Максіма Багдановіча

Біце ў сэрцы іх! Біце мячамі!
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць! (М. Багдановіч, «Пагоня»)

Я дзякую табе за меч, Максім, —
За твой клінок, магутны і пявучы!
Хто здрадзіў Беларушчыне, на ім
Павісне, як апошняя ануча!..

Чужынцаў развялося — не злічыць.
Што горай, гэта ж — крэўныя чужынцы…
З глыбіняў часу чуецца: «Сячы!
Як прашчур сек тэўтонаў на дзядзінцы!»

…Нахлынуць валам вобразы хлусні,
Распушчанай наймітамі тырана…
О Божа! Уратуй! Абарані! —
Каб я за абязвечаныя дні

Адпомсціў крэўным вылюдкам старанна!

Я дзякую табе за меч, Пясняр!
Ён радасць падарыў маёй нядолі!
Наносіць гнеў разлічаны удар,
І сэрца вызваляецца паволі…

Рыгор Шэрда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031