«Стаць часткай гісторыі»
Адзін з самых пасьпяховых альтэрнатыўных гуртоў Расеі ##### (5diez) запісалі беларускую вэрсію сваёй песьні «Дождж».
На беларускую мову тэкст пераасэнсаваў літаратар Сяргей Балахонаў. Хлопцы зь Віцебску за восем гадоў працы ў Маскве атрымалі ўсе магчымыя ўзнагароды ў альтэрнатыўнай музыцы.
«Мы заўжды адкрытыя для прапановаў і згодныя на творчыя экспэрымэнты. Тым больш ідэя запісаць трэк
Бубнач каманды Грэг Карпаў неяк прызнаўся, што зьяжджаў зь Беларусі з думкай, што будзе працягваць займацца музыкай, але пры тым грошы зарабляць плянаваў на будоўлі. Але ўжо доўгія гады яго каманда разам зь «Ляпісам» лічыцца ў Расеі самай пасьпяховай групай зь Беларусі. У першы ж год маскоўскага побыту ##### атрымалі перамогу ў намінацыі «Адкрыцьцё году» на «Moscow Alternative Music Awards — 2003», у 2005 годзе іх дэбютны дыск «В этой жизни меня подводят доброта и порядочность» быў прызнаны альбомам году на Russian Alternative Music Prize, а ў
«Мяркую, што той факт, што мы зь Беларусі нам толькі дапамагаў у нашай кар’еры. Велізарным стымулам да скарэньня вяршыняў было тое, што мы паходзілі зь невялікага гораду маленькай краіны.
Вакаліст 5diez Яўген Белавусаў кажа, што таксама атрымаў сапраўдную асалоду ад выкананьня «Дажджу»
Нягледзячы на шчыльны гастрольны графік, хлопцы стараюцца часьцей наведвацца на Радзіму. «Дзе бы мы ні былі, заўжды перажываем за нашу краіну і за людзей. З аднаго боку, думаю вось колькі ўжо можа кіраваць краінай адзін чалавек, а з другога падаецца, каб ня ён, то гэтую геаграфічную прастору — Рэспубліку Беларусь — магчыма паглынуць і расьпіляць. Дома мы адпачываем душой ад шалёнага рытму жыцьця. І паглынаем дранікі бязь меры», — кажа Грэг. Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»
##### —Дождж (музыка і словы гурта, беларускі тэкст — Сяргей Балахонаў)
На вуснах пылам, што ачах,
Асеў аблудны ліпкі страх
Загнаўшы ў шал, уцершы соль,
Сьвет да сябе зьмяніў пароль.
І ўсе замкі, і ўсе ключы
Іржою плакалі ўначы.
і я празь лёс на бераг бег,
ў агні нябёс шукаў цябе.
Усе крыўды змые дождж.
Позірк твой, нібыта нож,
Ты стаіш, а, як душа,
гіне лёду чарада.
Жорсткі сьвет, як ты і я,
І не па правілах гульня.
Гульня бяз пэўнага пачатку.
Гульня бяз пэўнага канца.
І каб імгненьне мела сэнс,
адну між зор бязьмежжа неба,
Я так хацеў знайсьці цябе…
Ды нас аскепкі аніяк ня склеіць!
Перамогі змые дождж.
Тут заўжды ўсё будзе так.
Бераг зьнік. Агонь патух.