Знайсці
29.04.2011 / 16:0024РусŁacБел

Праляскоўскі хадайнічае аб закрыцці «Нашай Нівы» і «Народнай Волі» праз асвятленне тэракту

«Прабачэння такіх рэчаў не будзе».

Міністэрства інфармацыі Беларусі хадайнічае аб спыненні выпуску газет «Наша Ніва» і «Народная Воля» праз некарэктнае асвятленне ў гэтых выданнях тэракту ў мінскім метро.

Пра гэта заявіў сёння міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі на семінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ ў Гродне.

Каментуючы падачу пазову Мінінфармам ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску гэтых газет, Алег Праляскоўскі сказаў, што гэта

«права міністэрства і мая, як міністра, асабістая пазіцыя».

«Тое, што яны асмеліліся дапамагаць некаторым палітыкам скакаць на касцях пасля тэракта, —

прабачэння такіх рэчаў не будзе»,

— падкрэсліў Алег Праляскоўскі, дадаўшы, што зараз рашэнне аб тым, ці будуць выдавацца гэтыя газеты, прыме суд, як гэта і павінна быць у цывілізаваных краінах.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031