Знайсці
27.01.2011 / 11:4420РусŁacБел

У Мінск зноў прыедзе Кустурыца і No Smoking Orchestra

29 сакавіка, Палац спорту.

29 сакавіка ў сталічным Палацы спорту плануецца канцэрт Эміра Кустурыцы і No Smoking Orchestra, паведамілі БелаПАН арганізатары выступлення.

Яны зазначаюць, што No Smoking Orchestra — адна з самых незвычайных з'яў сучаснай еўрапейскай музыкі. Лічыцца, што "творчасць гурту — гэта своеасаблівае змяшэнне турэцкіх маршаў, цыганскіх матываў, паўднёваамерыканскага саўнда, рытмаў кантры, заходніх рэмінісцэнцый, акардэонаў, нацыянальных гітар і іншых прыкметаў таго, што гурт не паддаецца стылявой катэгарызацыі".

Мінскія гледачы ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю гурту. Упершыню No Smoking Orchestra даў канцэрт у Палацы Рэспублікі ў снежні 2008 года. Летась сусветна вядомы сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца стаў ганаровым госцем кінафестывалю "Лiстапад", правёў сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі, са студэнтамі і журналістамі. Лукашэнка ўручыў яму адну з галоўных узнагарод фестывалю — спецыяльны прыз прэзідэнта "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве".

Кошт білетаў на канцэрт No Smoking Orchestra 29 сакавіка ў Мінску

складзе ад 110 да 200 тыс. рублёў.

Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930