Знайсці
04.10.2010 / 10:327РусŁacБел

Машэраў. Архіўныя фоты

30 гадоў таму загінуў Пятро Машэраў — камуністычны кіраўнік Савецкай Беларусі. Машэраў быў папулярны ў Беларусі, бо быў супрацьлегласцю адарванаму ад людзей, схільнаму да п'янства тагачаснаму маскоўскаму кіраўніцтва Кампартыі. Машэраў хадзіў па горадзе з парай сціплых ахоўнікаў. Ён ахвотна камунікаваў з людзьмі. Рэдакцыя публікуе архіўныя фоты са святкавання 30 годдзя Перамогі ў Мінску.

4 кастрычніка 1980 годзе ў аўтамабільнай катастрофе на дарозе Менск—Масква загінуў Пятро Машэраў, прызначаны Масквой кіраўнік Беларусі, пасада якога гучала як «першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі».

Нягледзячы на крайнюю палітычную асцярожнасць, Машэраў ажыццявіў шэраг крокаў па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Беларуская літаратура карысталася вялізнай дзяржаўнай падтрымкай, у сталіцы паўсталі помнікі нацыянальным класікам, тэлебачанне і радыё працавалі на беларускай мове. Пры гэтым эканамічная палітыка Машэрава была цалкам у рэчышчы патрабаванняў Масквы: Беларусь была цалкам убудавана ў савецкія гаспадарчыя ланцужкі.

Нарадзіўся Машэраў (сапраўднае прозвішча — Машэра) у Сенненскім раёне Віцебшчыны. Партызаніў на поўначы Беларусі, на Расоншчыне. Даслужыўся да камандзіра брыгады, пасля ўзначальваў Вілейскі абкам камсамола. Пасля вайны кіраваў камсамольскімі й партыйнымі структурамі.

Загінуў Машэраў, калі ягоная «Чайка» каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку урэзалася ў грузавік.

Пасля аўтакатастрофы па Беларусі пранесліся чуткі пра тое, што яна была падстроеная з Масквы, аднак таго так і не ўдалося даказаць.

фота Івана Губацэвіча

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031