У Мінску з'явяцца арэндныя дамы
Арэндныя жылыя дамы з’явяцца ў Мінску. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на паседжанні мэрыі, на якім разглядаліся пытанні развіцця ў сталіцы будаўнічай галіны.
«Мы павінны з 2011 году пачаць будаўніцтва ў Мінску арэнднага жылля. Гэтае жыллё мы будзем даваць у арэнду дактарам, малодшаму медперсаналу, настаўнікам і іншым спецыялістам, каб замацаваць кадры», — растлумачыў ён.
Ідэя ўзвядзення так званых даходных, або арэндных, дамоў абмяркоўвалася даўно. Варыянт арэнды кватэраў па разумных цэнах можа стаць прымальным для бюджэтнікаў, маладых сем’яў, іншагародніх і многіх іншых катэгорый грамадзян.Уладальнікам арэндных дамоў могуць выступаць як дзяржава, так і буйныя кампаніі, прыватныя асобы, некамерцыйныя арганізацыі.
Інстытут дадзенага тыпу жылля актыўна развіты ў свеце. Доля арэнднага жылля, напрыклад, у Германіі складае 60%, у Швецыі — 57%, у Нідэрландах — 55%, у Японіі і ЗША — каля 35%. Арэндныя дамы ёсць і ў краінах СНД — Расіі і Казахстане.
0
0
0
0
0
0
Цана квадрата жылля за год вырасла на чвэрць
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Варшаве адкрылася выстава Зянона Пазняка
 13
Ядвіга Паплаўская адзначае юбілей
 7
Мінкульт скардзіцца: ніхто не хоча здымаць фільмы пра 2020 год і «гераізм сілавікоў»
 15
У Беларусі зарэгістравалі таварны знак Made in Belarus
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера