Знайсці
28.06.2010 / 18:1380РусŁacБел

На ўнікальны храм у Навагрудку хочуць прысабачыць «цыбуліны»

Пазалочаныя купалы чакаюць свайго каля Барысаглебскай царквы, гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі.

Вежы ўнікальнай гатычнай царквы ў Навагрудку хочуць перарабіць у расійскім стылі.

Кіраўнік Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся да навагрудскіх уладаў з патрабаваннем спыніць рэканструкцыю Барысаглебскай царквы — помніка прыроды сусветнага значэння. У выніку працаў арганічныя для готыкі шатровыя завяршэнні вежаў плануецца замяніць на пазалочаныя цыбулепадобныя купалы. Гэта скажае аўтэнтычны воблік помніка архітэктуры, піша А.Астаповіч.

Спасылаючыся на Ігара Чарняўскага, старшыню ўпраўленні Міністэрства культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Астаповіч кажа, што рэканструкцыя гэта самавольная, не ўзгодненая з Міністэрствам культуры.
Ніводнае праектнае рашэнне яшчэ не было зацверджанае Мінкультам, а мясцовы прыход пазалаціў ужо «цыбуліны» і рыхтуецца іх уссадзіць.

Настаяцель царквы айцец Мікалай Орса абвяргае словы Астаповіча. Паводле яго словаў, праект Міністэрства культуры зацвердзіла.

Навагрудскі бацюшка рабіў спробы надаць царкве расійска-праваслаўны выгляд і раней.

Паводле яго меркавання, такім чынам ён аднаўляе гістарычны выгляд, які храм меў ад часоў скасавання уніі да 1991 года. Пра тое, што дазвол ёсць, кажуць і ў райвыканкаме.

«Цыбуліны» на званіцы беларускіх храмаў пачалі ставіць на загад Мураўёва-вешальніка ў ХІХ стагоддзі, каб замацаваць у ландшафце заваяванага краю «расійскасць».

Царква Св. Барыса і Глеба

збудаваная ў 1517–19 на месцы старажытнага храма ХІІ ст. Фундатар — гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі. Помнік архітэктуры ўяўляе сабой сімбіёз гатычнага і рэнесанснага стыляў з рысамі абарончага дойлідства. У 1839 царква робіцца праваслаўнай. У 1873–75 храм перабудавалі ў псеўдарускім стылі, пасля яму вярнулі ранейшы выгляд. Пасля Другой сусветнай вайны царква не функцыянавала, службы аднавіліся ў 1990-я.

* * *

Інтэлектуалы: Не дапусціце варварства з царквой у Навагрудку!

Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930