Знайсці
19.05.2010 / 13:28РусŁacБел

Галава дзіка (свінні)

1 галава дзіка (свінні), 0,75 л воцату, соль, 1 лыжка масла, 15—20 лаўровых лістоў, прыгаршчы духмянага перцу, набор карэння (морква, пятрушка, сельдэрэй), 5—6 цыбулін, 3—4 зубкі часнаку, хрэн або ягадны соус.

Вымачыць галаву на працягу некалькіх гадзінаў, заліць кіпнем, пачысціць, выняць язык, завязаць у сурвэтку і варыць у вадзе з воцатам, соллю, карэннем, цыбуляй і часнаком. Калі зварыцца, падаваць цёплай з хрэнам або ягадным соусам.

Калі галава дзіка падаецца на свята, то яе можна падаць і халоднай. Прыгатаваную азначаным вышэй спосабам галаву трэба тады астудзіць, упрыгожыць маянэзам, зялёнай пятрушкай, лімонам, тады страва будзе і смачная, і прыгожая.

З кнігі В. Завадзскай «Літоўская кухарка», 1864 г.

Падрыхтавала НБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031