Знайсці
14.09.2006 / 07:171РусŁacБел

Што такое пазітыўная устаноўка?

Калі нешта йдзе ня так - у гэтым ніхто не вінаваты, апроч Вас. У Вас заўжды быў, ёсць і будзе выбар. Калі Вы лічыце, што ўсё нармальна, значыць так яно і ёсць. Калі Вы лічыце, што нешта ненармальна - значыць, нешта ненармальна...

Калі нешта йдзе ня так - у гэтым ніхто не вінаваты, апроч Вас.

У Вас заўжды быў, ёсць і будзе выбар.

Калі Вы лічыце, што ўсё нармальна, значыць так яно і ёсць. Калі Вы лічыце, што нешта ненармальна - значыць, нешта ненармальна.

Ігнаруйце пустыя навіны, працуйце над вартымі праектамі, складайце пляны, рабіце нешта, каб палепшыць сваё жыццё

На працягу года чытайце толькі пазітыўныя навіны і матар'ялы.

Калі Вы сутыкаецеся з непрыемнасцю ці нешта йдзе не так - шукайце ў гэтым новую магчымасць.

Слухайце аўдыязапісы, што падымаюць настрой.

Ігнаруйце людзей, якія пераконваюць Вас, што Вы "ня можаце" ці тых хто спрабуе перашкодзіць Вашым плянам.

Звярніце ўвагу на сваю гаворку. Як Вы кажаце - "напалову поўная" ці "напалову пустая" шклянка, "пераменная воблачнасць" ці "сонца за аблокамі". Пазбягайце словаў "навошта", "не магу", "ня буду".

Кажыце аб тым, за што Вы любіце тыя ці іншыя рэчы, людзей, сям'ю, працу, краіну. А не за што Вы іх не любіце.

Дапамагайце іншым. Не разлічвайце на дапамогу ў адказ, не параўноўвайце і не запісвайце. Калі Вы кажаце - "Ня буду гэта рабіць, таму што ён гэтага таксама ня робіць", каму ад гэтага горш? Каму горш, калі Вы кажаце: "Чаму я, калі ён усяго толькі…"

Наведайце дзіцячую лякарню ці знайдзіце чалавека ў інвалідным крэсле.

Колькі хвілін Вы можаце знаходзіцца ў дурным настроі? Калі больш за 5, значыць нешта не так.

Запісвайце ўсё добрае, што пра вас кажуць людзі і перачытвайце кожны дзень.

Узята з кнігі Джэфры Гітомера, "Біблія продажаў"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031