Знайсці
25.04.2024 / 10:464РусŁacБел

Беларусь не атрымала запрашэння да ўдзелу ў Саміце міру ў Швейцарыі — Алейнік

Кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка спыталі, ці будуць удзельнічаць Беларусь і Расія ў «мірным саміце» ў Швейцарыі.

 Кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік. Скрын відэа

Ён адказаў, што Беларусь не атрымлівала пакуль запрашэння ад швейцарскага боку.

«Ведаем, што такі саміт рыхтуецца. Лічым, што адсутнасць запрашэння абсалютна не адлюстроўвае тую рэальнасць, якая складваецца ў еўрапейскім рэгіёне, і той уклад, які Беларусь уносіла і працягвае насіць у мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу. 

Мы натуральна, зыходзім з таго, што любыя мерапрыемствы любыя канферэнцыі, якія тычацца еўрапейскай бяспекі без удзелу Беларусі і Расіі не маюць ні перспектывы, ні сэнсу», — адказаў Алейнік. 

Саміт міру па Украіне адбудзецца 15-16 чэрвеня ў Швейцарыі. Ён будзе накіраваны на стварэнне канкрэтнай дарожнай карты сканчэння вайны. Расія не будзе прымаць удзел у саміце, але швейцарскі ўрад выказаў спадзяванне, што прадстаўнікі Расіі калі-небудзь змогуць далучыцца да абмеркавання мірнага ўрэгулявання ва Украіне, перадае агенцтва АР.

Чытайце таксама:

Пентагон неадкладна накіроўвае на падтрымку Украіны зброю на мільярд даляраў

Сенат ЗША прагаласаваў за выдзяленне дапамогі ў 61 мільярд даляраў Украіне

Шайгу заявіў аб планах павысіць інтэнсіўнасць удараў па лагістыцы Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
13
Беня/адказаць/
25.04.2024
Мероприятие типа "ниочем", типа "заработай миллиард" с конским взносом за регистрацию в шпаршвайном стиле.
3
Маё імя/адказаць/
25.04.2024
Алек. Рв, Беларусь за апошні час была прадстаўленай у Давосе, на саміце міністраў замежных спраў Вялікай Сямёркі і на саміце спікераў эўрапейскіх парламентаў. Гэта - з асноўнага. Плюс праца ў розных краінах і міжнародных арганізацыях. Проста "Наша Ніва" не тых і не там прадстаўнікоў шукае.
25.04.2024
Не сумуй алейнік, запросяць на аналог нюрнбергскага працэсса.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031