Знайсці
23.04.2024 / 15:297ŁacБел

Шайгу заявіў аб планах павысіць інтэнсіўнасць удараў па лагістыцы Украіны

Кіраўнік расійскага вайсковага ведамства заявіў, што баявы патэнцыял Узброеных сіл Расіі не дазваляе ўкраінскім вайскоўцам утрымліваць лінію абароны.

Зруйнаваная Андрэеўка. Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што ўзброеныя сілы павысяць інтэнсіўнасць удараў па лагістычных цэнтрах і базах захоўвання Заходняй зброі ва Украіне, піша РБК.

«Узброеныя сілы Расіі працягнуць вырашаць пастаўленыя задачы да поўнага дасягнення мэтаў спецаперацыі», — сказаў ён.

Заява Шайгу прагучала на фоне рашэння Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхваліць выдзяленне $ 61 млрд у дапамогу Украіне. Па даных Politico, у найбліжэйшы пакет увойдуць БМП Bradley, бронетранспарцёры М113, артылерыя, боепрыпасы, ракеты ATACMS. Таксама найбуйнейшы пакет ваеннай дапамогі Кіеву са снарадамі для СПА і крылатымі ракетамі Storm Shadow анансавала Вялікабрытанія.

Таксама кіраўнік ваеннага ведамства распавёў, што расеійскія вайскоўцы валодаюць ініцыятывай па ўсёй лініі баявога судакранання. «Наш высокі баявы патэнцыял дазваляе пастаянна аказваць агнявое ўздзеянне на праціўніка, не даваць яму ўтрымліваць лінію абароны», — сказаў ён.

Шайгу таксама нагадаў, што за апошнія дні расейскія вайскоўцы занялі ў Данбасе Багданаўку, Новаміхайлаўку і Першамайскае. Паводле яго слоў, ідзе пашырэнне зоны кантролю ў Георгіеўцы (на захад ад Мар'інкі) і ў Бердычах (на паўночны захад ад Аўдзееўкі).

Чытайце таксама:

Байдэн запэўніў Зяленскага, што падпіша закон аб дапамозе Украіне адразу пасля яго ўхвалення Сенатам

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Расійскія войскі прарвалі ўкраінскі фронт на паўночны захад ад Аўдзееўкі — Bild

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
4
Мама Рима /адказаць/
23.04.2024
Займальная матэматыка, Это ты бред пишешь. Ну пиши дальше. 
6
Максим Дизайнер/адказаць/
23.04.2024
Займальная матэматыка

Каких жаунеров, придурок. Есть слово "солдат". Сколько бедных украинцев кладутся под этим шквальным огнем.
0
Очерк орченку/адказаць/
23.04.2024
Мама Рима , или похмелись, завтра пакет в руки и вперед за своего путена в чернозем. Вот такие дела, ботинок имперский, любитель х*ла, zиганутый клован.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031