Знайсці
23.04.2024 / 12:583РусŁacБел

У Расіі другі год запар адмяняюць шэсце «Несмяротны полк»

Шэсце «Несмяротны полк» у Расіі сёлета не будзе праводзіцца «ў вочным фармаце», пра гэта паведамляюць расійскія агенцтвы са спасылкай на сустаршыню цэнтральнага штаба руху, дэпутата Дзярждумы Алену Цунаеву.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Сваё рашэнне адмовіцца ад правядзення шэсця арганізатары патлумачылі «меркаваннямі бяспекі», піша Бі-бі-сі.

Шэсце «Несмяротны полк» у Маскве і многіх іншых рэгіёнах адмяняецца другі год запар. У 2023 годзе шэсці не праводзіліся ў Маскве, у рэгіёнах, якія мяжуюць з Украінай, а таксама на анексаваных тэрыторыях і многіх іншых расійскіх рэгіёнах.

У 2022 годзе, калі Расія пачала вайну супраць Украіны, акцыя «Несмяротны полк» праводзілася, у Маскве ў ёй удзельнічаў расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Шэсце «Несмяротны полк» праводзіцца ўжо больш за 10 гадоў. Ідэя прайсці па вуліцах з партрэтамі сваякоў-франтавікоў упершыню з'явілася ў Томску ў 2012 годзе, пасля стала папулярнай, і такія шэсці сталі праходзіць па ўсёй Расіі 9 мая.

З 2015 года ўлады пачалі актыўна ўдзельнічаць у арганізацыі «Несмяротнага палка». Акцыя стала афіцыйнай.

Чытайце таксама:

«Па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў». Прарасійская сталіністка Мірсалімава пракаментавала сваю справу

Што за берасцеец, якога КДБ выстаўляе ўкраінскім дыверсантам? У сацсетках ён адэпт «рускага свету» і прыхільнік Расіі ў вайне

У Мінску не дазволілі шэсце «Несмяротнага палка», але яго правёў Свята-Елісавецінскі манастыр

У Цюмені «Несмяротны полк» апусціўся на дно

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Рэчаіснасьць/адказаць/
23.04.2024
Так вельмі ж хочацца насадзіць сваіх дзядоў на палку. Вядомая схільнасьць большасьці маскалыкаў.
0
Бахмуцкі фаршык/адказаць/
23.04.2024
А як шыкоўна зараз насаджваюць на швабры маскавітаў на Данеччыне!
0
А што здарылася? /адказаць/
23.04.2024
А што здарылася? З 2022га столькі новых партрэтаў з'явілася, якія можна на палкі чапляць. У затопленых пасля прарыва дамбы Орску і іншых гарадах, самае то было б шэсце правесці. У рэзінавых сапагах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031