Знайсці
23.04.2024 / 12:2013РусŁacБел

«Янкі» расказаў, чаму знік з інфаполя

Баец Беларускага добраахвотніцкага корпуса Ігар «Янкі» Янкоў патлумачыў, чаму амаль год не даваў інтэрв'ю, якія заданні выконваў за апошні час, а таксама расказаў навіны з Беларусі.

Ігар «Янкі» Янкоў. Скрын відэа: Raminaeshakzai / YouTube

Баец Беларускага добраахвотніцкага корпуса Ігар «Янкі» Янкоў у першым пасля доўгага перапынку інтэрв'ю ютуб-каналу Ramina сваю адсутнасць у медыйнай прасторы патлумачыў тым, што «выконваў пастаўленыя ад камандзіра задачы»: «мы былі на пэўным сектары работы, дзе знаходзіліся без магчымасці некуды паехаць».

Беларус уваходзіць у склад спецатрада спецыяльнага прызначэння «Парагон» Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, які выконвае баявыя задачы як на зямлі, так і на вадзе і ў паветры.

Сярод апошніх задач — гэта забеспячэнне «дарогі жыцця» пад Аўдзееўкай. «Нас знялі на задачу па кароткім паведамленні за пару гадзін, і мы паехалі выконваць». Але падрабязнасці аперацыі баец адмовіўся расказаць:

«У гэтым і хаваецца адказ на пытанне, чаму я перастаў з'яўляцца ў медыйнай прасторы. Адзін з фактараў гэта тое, што мы выконваем спецыяльныя задачы. І вораг не павінен ведаць, дзе мы іх выконваем і што мы робім».

Як змяніўся за гады вайны

Па словах «Янкі», за два гады поўнамаштабнай вайны ён «стаў больш назіральнікам», стаў менш рэагаваць на нейкія каментары, менш з'яўляцца ў сацыяльных сетках. Баец сцвярджае, што сышоў з тэлеграма і інстаграма і яму «ўсё роўна на колькасць падпісчыкаў і нейкі піяр».

Пазней у размове «Янкі» дадаў, што на яго паводзіны аказала ўплыў «агульная ваенная дарога»: «Калі ў пачатку здавалася, гэта быў нейкі варушняк «весела, задорна», то, калі ты праходзіш далей, уплывае стомленасць, страта сяброў».

Чым цяпер займаецца «Янкі»

Баец расказаў, што ён па-ранейшаму застаецца кулямётчыкам, але бываюць задачы, калі ён бярэ звычайны аўтамат.

«У мяне на адной з задач была траўма. Я ішоў з кулямётам. Там была няпростая мясцовасць. Я падвярнуў калена. Мы ўсё роўна пайшлі на гэту задачу. Вярнуліся. І, скажам так, ужо па здароўі мне цяжка хадзіць з кулямётам».

Перыядычна пасля выканання баявых задач «Янкі», як і іншыя байцы яго падраздзялення, на непрацяглы час вяртаюцца на адпачынак.

«Цяпер, калі прыязджаеш у такія вялікія гарады, як Кіеў, то бачыш, як цывільнае насельніцтва ставіцца да ваенных. Ідзеш па тых жа вуліцах. Гэта не тое стаўленне, што было паўтара года назад. <…>

Я б хацеў, каб ваенныя з цывільнымі былі як нейкае адзінае цэлае. Каб разумелі адзін аднаго. Зразумела, што цывільныя жывуць нейкае звычайнае жыццё. Але мы разумеем, чым далей мы ідзём, мы больш бачым, што ўсе, груба гаворачы, забіваюць нейкі хер».

Каб адчуць гэта, Янкі прапануе прайсціся па Кіеве, паглядзець на атмасферу каля вядомага бара «П'яная вішня» недалёка ад майдана Незалежнасці, прааналізаваць, наколькі змянілася агульная статыстыка дапамогі арміі.

«Людзі цяпер сталі больш разважаць, глядзець у інтэрнэт-рэсурсах на палітыкаў. Ва ўсіх падымаецца меркаванне, што «вось паглядзіце там палітыкі, а за што я буду ваяваць?» І вось гэтыя ўсе рэчы ўплываюць на вайскоўцаў. Яны глядзяць на цывільных, якія так гавораць, і адбываецца канфлікт», — тлумачыць Янкі.

Пра кантакты «Янкі» з Беларуссю

«Янкі» сцвярджае, што не камунікуе з роднымі, якія засталіся ў Беларусі. Нядаўна ён даведаўся, што памерла прабабуля, якая займалася яго выхаваннем.

«Я даведаўся, што дзяржава Беларусь выставіла кватэру, у якой жыла бабуля, на аўкцыён з жывой бабуляй на продаж. Я магу толькі сказаць, што калі-небудзь станецца, і вы за ўсё адкажаце».

Што з яго ўласнай кватэрай, якая засталася ў Беларусі, баец нічога не ведае.

«Янкі» пра беларусаў

На пытанне, пра тое, што цяпер з беларускай апазіцыяй, «Янкі» адказаў: «Яе няма». Па яго словах, калі з пачатку вайны апазіцыя спрабавала «выходзіць на добраахвотныя падраздзяленні», то цяпер «яны проста замаўчалі».

Чаму «Янкі» спыніў кантакты з «Бессмяротным»

«Янкі» патлумачыў прычыну разрыву кантактаў з беларусам Андрэем Трацеўскім («Бессмяротным») асабістымі прычынамі: «Гэта асабістае. Мы ўсе дарослыя людзі. Проста перасталі камунікаваць. І ніхто не павінен у гэта ўлазіць».

Чытайце таксама:

Добраахвотнік «Янкі»: План па сілавым вызваленні Беларусі — казачны замак. Для гэтага трэба 250 тысяч байцоў

У гучнай аперацыі на тэрыторыі Расіі, магчыма, удзельнічаў беларускі добраахвотнік «Янкі»

Каліновец Клачко «Кусь»: Я прыехаў змагацца не за вызваленне Украіны, а за вызваленне Беларусі. І ў гэтым маё адрозненне ад «Янкі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
14
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
11
Абуральна
6
1
Паважаю/адказаць/
23.04.2024
Янкі - добры чалавек
0
Паважаю/адказаць/
23.04.2024
бабруйчанін,  а ты манкурт Беларусьсю заклапаціўся. Ды хто табе паверыць. Хіба сабак дваровы. 
0
бабруйчанін/адказаць/
24.04.2024
Паважаю, НЕ Я падобных на цябе...Беларусь аб сябе сама клапоціца Паспрабуйце і Атрымаецца І будзе Вам Ласка І пачуеце Слова І будзе яно Беларусь...Аб сябе паклапацісь спачатку ..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031