Знайсці
23.04.2024 / 09:587ŁacБел

Расійскага мабілізаванага, які адмовіўся ехаць на вайну, прыкавалі кайданкамі да кавалка рэйкі

У Расіі працягваюцца здзекі над людзьмі, якія адмаўляюцца ісці ваяваць.

Мабілізаваны, прыкуты кайданкамі да кавалка рэйкі. Скрын відэа: astrapress / Telegram

Выданне ASTRA апублікавала шакавальнае відэа, якім падзяліліся сваякі мабілізаваных. Мужчын, якія не жадаюць ехаць на вайну супраць Украіны, схапілі і сілком утрымліваюць некалькі тыдняў у вайсковай частцы 16871 у Сібірцава Прыморскага краю. 

На відэа мужчына сядзіць на ложку ў цесным памяшканні, яго рука, прыкаваная да рэйкі, ляжыць на табурэтцы.

«Вось так у нас, нах**, прымушаюць людзей з'язджаць на «СВА». Чалавек не хацеў ехаць, уцёк, яго злавілі. Цяпер утрымліваюць пад замком да борта. Потым перад бортам, напэўна, адшпіляць», — кажа ў роліку адзін з вайскоўцаў.

Як паведамлялася, у гэтай вайсковай частцы пад замком знаходзілася 92 прыморскіх мабілізаваных, яшчэ 27 чалавек адтуль сілком адправілі ва ўсурыйскую вайсковую частку 24776.

ASTRA раней апублікавала відэа, на якім відаць, як аднаго з іх, 48-гадовага Яўгена Лескава, які пакутуе на шэраг хвароб, 17 красавіка сілком заштурхалі ў аўтобус з Усурыйска да аэрапорта, перад гэтым закаваўшы ў кайданкі. Яўген паведаміў жонцы, што 19 красавіка яго і іншых мабілізаваных, хто адмаўляецца ехаць на вайну, нібыта адправяць у Растоў, а пасля гэтага ва Украіну.

Што тычыцца астатніх мабілізаваных, то па словах жонкі аднаго з мужчын, «цяпер іх плануюць зноў пасадзіць на борт да Украіны заўтра раніцай (22 красавіка — НН)».

Па словах жанчыны, яе муж змог пакінуць частку. На яго ўжо распачалі крымінальную справу, але ён сказаў: «Я туды з імі не паеду, лепш — крымінальная справа».

Чытайце таксама:

У Расіі мабілізаваныя напісалі адмову ад удзелу ў вайне, але іх адправяць пад канвоем

Як працуе заградатрад у расійскай арміі ВІДЭА

За амаль два гады вайны пацверджана гібель больш як 45 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
13
0
Дрэсіраваная худоба/адказаць/
23.04.2024
Сдалі на мяса.
0
Асламбек/адказаць/
23.04.2024
А что, белоруссы до сх пор еще не видят что их всем колхозом тaкже приковали?
3
Влад/адказаць/
23.04.2024
Так в Украине всё точно так же!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031