Смяротнае ДТЗ у Бярэзінскім раёне: сутыкнуліся легкавік і трактар
Паводле папярэдняй інфармацыі, 20 красавіка ў Бярэзінскім раёне каля 14:40 на 51 км аўтадарогі Р-67 «Барысаў — Беразіно — Бабруйск» вадзіцель 1970 года нараджэння, рухаючыся на аўтамабілі Renault Grand Scenic у напрамку Бабруйска, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў трактар BELARUS. Пра гэта паведамляе «Мінская праўда».
Вадзіцель Renault з траўмамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе праз некаторы час памёр.
Папярэдне прычынай ДТЗ магло стаць дрэннае самаадчуванне вадзіцеля, бо па медыцынскіх паказаннях ён пакутаваў на сардэчна-сасудзістыя захворванні. Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Чытайце таксама:
Кіроўца заснуў і ўрэзаўся ў дрэва на МКАД
У Гомелі тралейбус сутыкнуўся з маршруткай — пацярпелі тры чалавекі
1
1
0
0
6
0
Каментары
20
Шкада/адказаць/21.04.2024
Спачуванне родным, калі тольні нябожчык не быў чыноўнікам лукашэнкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Гродне прадаюць кватэру з відам на Фарны касцёл
 3
Кітайцу з амерыканскім пашпартам забаранілі ўезд у Беларусь. Магчыма, пасля праверкі тэлефона
 1
Зяленскі паставіў Пуціна ў адзін шэраг з Гітлерам
 4
У Шуміліне затрымалі двух каталіцкіх клірыкаў
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера