Знайсці
18.04.2024 / 11:056РусŁacБел

Памерла 39-гадовая шматдзетная маці з Бабруйска, якую раней судзілі за фота са сцягам

У Бабруйску ад сардэчнага прыступу памерла актывістка, маці траіх дзяцей Ірына Сурыгіна, паведамляе «Белсат».

Ірына Сурыгіна, вясна 2021 года. Фота з сямейнага архіву

«Была з малодшым сынам дома, сказала, што трошкі паляжыць, бо кепска сябе адчувала. І вось так — кажуць, не вытрымала сэрца», — распавёў сябар сям’і.

Вядома, што Ірына цярпела на гіпертанічную хваробу.

Развітанне з памерлай адбудзецца 18 красавіка па адрасе: вул.Пушкіна, 110, Бабруйск, а 15-й гадзіне. Потым пахаванне на могілках «Ламы».

У Ірыны засталіся трое дзяцей. Старэйшая дачка ўжо дарослая, ёй каля 20 гадоў — яна цяпер займаецца арганізацыяй пахавання. Пакуль невядома, хто будзе афармляць апеку над малодшымі дзецьмі. Вядома таксама, што ў жанчыны засталася моцна хворая маці, якая амаль не ходзіць.

У 2021 годзе Ірыну Сурыгіну затрымлівалі і судзілі за фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам. Суд тады прызначыў ёй непад’ёмны штраф у памеры амаль 2000 даляраў, а акрамя таго, сям’і далі статус сацыяльна-небяспечнай. Міліцыянты пагражалі дзецям бабруйчанкі, што пасадзяць яе ў турму, а іх забяруць у прытулак.

Пасля тых падзеяў Ірына не з’ехала за мяжу, заставалася ў Бабруйску, бо трэба было клапаціцца пра хворую маці.

@nashanivanews Ніне Багінскай прысудзілі гіганцкі штраф за значак #беларусь#бчб#жывебеларусь#бчбсцяг#беларусы#минсксейчас#нашаніва♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
80
Абуральна
11
1
Схіляю галаву/адказаць/
18.04.2024
Яе дзеці будуць ганарыцца сваёй нязломнай маці. З такіх характарных і складаецца хрыбет нацыі. Дзякуй за жыццё і характар!
0
Чаркашкварка/адказаць/
18.04.2024
[Рэд. выдалена]
2
страна не для жизни/адказаць/
18.04.2024
Страна карателей фашистов....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031