Знайсці
18.04.2024 / 10:276РусŁacБел

Сяргей Церабавец знойдзены

Падрабязнасцей на гэты момант няма.

Сяргей Церабавец знойдзены. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў інстаграме, прысвечаным збору сродкаў ягонай дачцэ Лізе.

Падрабязнасцей на гэты момант няма.

Апошнім часам Сяргей Церабавец працаваў у Польшчы. Ён — сталяр-станочнік, і знайшоў у суседняй краіне працу па спецыяльнасці: рабіў мэблю для яхт.

Мужчына звольніўся з працы і павінен быў вярнуцца да жонкі і дзяцей (акрамя Лізы ў сям'і ёсць яшчэ два старэйшыя хлопчыкі), але беларускую мяжу так і не перасёк. Для Лізы днямі сабралі амаль два мільёны даляраў на дарагі ўкол.

Апошні раз Сяргея бачылі ў Гданьску (там ён жыў і працаваў) на аўтавакзале PKS Gdańsk. Адтуль ён меў ехаць на аўтобусе ў Мінск. Ці сеў мазырчук у выніку ў аўтобус, сям'я не ведае.

Чытайце таксама:

Знік тата дзяўчынкі з СМА, якой беларусы сабралі на самыя дарагія лекі ў свеце

«Рабіў мэблю для яхт, звольніўся»: падрабязнасці знікнення таты Лізы з Мазыра, якой беларусы сабралі на самыя дарагія лекі ў свеце

Беларусы сабралі вялізныя грошы на лекі для яшчэ адной дзяўчынкі з СМА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
2
Кася/адказаць/
18.04.2024
Пытаннечка, калі ўжо любіце лічыць чужое, то хаця б лічыце правільна. За грошы яшчэ 5 красавіка набылі і ўкалолі Zolgensma. 
1
Пытаннечка/адказаць/
18.04.2024
Кася, грошы не чужыя, а грамадскія. Дзякуй за адказ
0
Алевтина /адказаць/
18.04.2024
Забухал, вероятно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031