Знайсці
10.04.2024 / 20:042РусŁacБел

Сахашчык пра памерлага ў брэсцкім СІЗА: Служылі разам 30 гадоў таму

Памерлы Аляксандр Кулініч, якога збіраліся судзіць за абразу Лукашэнкі, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ПДВ. 

Аляксандр Кулініч. Фота: сацсеткі

Сахашчык расказаў, што з Кулінічам яны служылі разам 30 гадоў таму. А пасля не кантактавалі доўгі час. Як склаўся лёс Кулініча, Сахашчык не ведаў, як і пра трагічныя абставіны яго смерці.

Пра смерць падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча сёння паведаміла «Люстэрка». Мужчыну быў 51 год. У апошні час ён быў зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся харчовымі дабаўкамі.

16 красавіка яго павінны былі пачаць судзіць паводле ч. 1 арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»). Да суда Кулініч быў у брэсцкім СІЗА.

@nashanivanews У брэсцкім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі #лукашенко#беларусь#брест#милициябеларуси#всрб#спецназ#вдв#белорусы#александрлукашенко#новостибеларуси#беларусьновости#беларускаямова♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

У брэсцкім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі. Заўтра яму магло б споўніцца 52 гады

«Вясна»: Аляксандр Кулініч не быў прызнаны палітвязнем, але гэта няважна

«Беларусь была і будзе жыць». За якія каментары і як затрымлівалі Аляксандра Кулініча, які памёр у брэсцкім СІЗА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
9
0
Беларус/адказаць/
10.04.2024
[Рэд. выдалена]
1
Салёная вада з вачэй /адказаць/
10.04.2024
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031