Знайсці
11.04.2024 / 16:073РусŁacБел

За буйны хабар судзяць дырэктара «Мінскрамбуда» і тылавога начальніка з Дэпартамента аховы МУС

Імёны Дзмітрыя Харужыка і Сяргея Кляўко з'явіліся ў раскладзе судоў. Абодвум пагражае да пятнаццаці гадоў калоніі.

Сяргей Кляўко — 50-гадовы былы міліцыянт. Ён больш за 27 гадоў праслужыў у міліцыі, а аддзел тылавога забеспячэння Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС узначальваў больш за пяць гадоў.

Сяргей Кляўко. Фота з сайта МУС

Выйшаў на пенсію ў студзені 2023-га ў званні падпалкоўніка — падчас цырымоніі выступоўцы асабліва адзначылі тое, як пахарашэў Дэпартамент аховы за часамі Кляўко.

Аддзел тылавога забеспячэння займаецца закупкамі (у тым ліку праз тэндары), рамонтам будынкаў, будаўніцтвам, захоўваннем рыштунку і сочыць за тым, колькі рэсурсаў выкарыстоўвае дэпартамент.

Другі фігурант справы — 40-гадовы Дзмітрый Харужык. Ён некалькі гадоў узначальвае «Мінскрамбуд». Гэта дзяржаўная арганізацыя, якая займаецца будаўніцтвам, адна з найбольшых у краіне. Таксама яна займаецца вытворчасцю будаўнічых матэрыялаў, здае ў арэнду тэхніку і памяшканні, мае ўласны санаторый «Спадарожнік» пад Мінскам.

Дзмітрый Харужык. Фота: СТБ

Суд над мужчынамі пачнецца ў Цэнтральным судзе горада Мінска 23 красавіка. Іх вінавацяць у «дачы хабару ў асабліва буйным памеры». Хто каму даў хабар — пакуль невядома.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Вынесены прысуд кіраўніку гомельскага Белінвестбанка, якога адначасова судзілі за палітыку, карупцыю і наркотыкі

Намесніку кіраўніка прадпрыемства з групы кампаній «Санта» далі 10 гадоў за буйны хабар

ГУБАЗіК затрымаў намесніка гендырэктара «Магатэкса»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
3
Сумна
10
Абуральна
10
0
Вершы Васіля Быкава/адказаць/
11.04.2024
От чывойта ні пайму. За нейкі бятон, цэглу 25 гадочкаў? Тут падчыркаведчаская экспертыза за порчу бюляценяў на дзяржаўным узроўні ні можэт дажэ ад пасады атстраніць спарцменаў па "а я тут ні прычом токі пасматрэць хацеў што з ентава палучыцца". З.Ы.Я зашёл - аэробика. Мне показали там, потому что я ни разу аэробики не видел. Я сразу сказал: "Этих бы красавиц - на лыжи!"
0
Грак/адказаць/
11.04.2024
Паедуць у калгасы старшынямі працаваць.
0
з-пад страхі/адказаць/
12.04.2024
Грак, сказаў жа, што трэба пенсіянераў прыцягваць. Вось -- прыцягнулі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031