Знайсці
03.04.2024 / 15:172РусŁacБел

Майкл Дуглас і Скарлет Ёхансан аказаліся далёкімі сваякамі. Продкі абаіх паходзяць з Беларусі

Тое, што зоркі Майкл Дуглас і Скарлет Ёхансан зʼяўляюцца далёкімі сваякамі, паказалі вынікі генетычнага даследавання, што адмыслова праводзяць на шоу «У пошуках сваіх каранёў». У студзені пачаўся 10-ы сезон гэтай праграмы на паўночнаамерыканскім канале PBS.

Як стала вядома на шоў, 79-гадовы Майкл Дуглас і 39-гадовая Скарлет Ёхансан — сваякі, акцёры «маюць ідэнтычныя галіны ДНК на чатырох розных храмасомах», што азначае, піша Daily Mail, даволі блізкае сваяцтва. Верагодней за ўсё, у іх быў агульны продак па матчынай лініі з Усходняй Еўропы. 

Майкл Дуглас быў вельмі ўзрушаны адкрыццём. «Гэта што, жарт такі? Гэта так крута», — сказаў ён, дадаўшы, што цяпер будзе з нецярпеннем чакаць новай сустрэчы з «сястрой». 

Праграма «У пошуках каранёў» даследуе генеалагічнае дрэва запрошанага зорнага госця, каб знайсці яго карані, аб якіх ён мог нават не падазраваць. У канцы кожнага эпізоду эксперт параўноўвае ДНК удзельніка з ДНК іншых знакамітасцяў, каб даведацца, ці няма сярод селебрыці далёкіх роднасных сувязяў. 

Між тым, бабуля і дзядуля Майкла па бацькоўскай лініі былі эмігрантамі з Чавусаў. А прабабуля і прадзед Ёхансан па матчынай лініі былі з Нясвіжа.

@nashaniva З беларуса па падабайцы! А вы ведалі, што ўладальнік шасці Оскараў Майкл Дуглас і самая касавая кіназорка ўсіх часоў Скарлет Ёхансан паходзяць з Беларусі? #беларусь#оскар#пабеларуску#беларусьновости#новостибеларуси#жывебеларусь#бчб#маякраінабеларусь#скарлеттйоханссон#несвиж#чаусы#нашаніва♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Чытайце таксама:

«Жыццё ў Дубліне на аднаго каштуе мінімум 4167 еўра на месяц». Беларуска расказвае, як ужо 6 гадоў жыве ў Ірландыі

«Браткі! Тут зямля такая!» Пятнаццаць выключна беларускіх афарызмаў, якія падарылі нашы пісьменнікі

«Не бачу сябе ў Беларусі. Ненармальна жыць у мінулым». Былы супрацоўнік Symbal.by агаломшыў прызнаннем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
60
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
3
2
Santa Barbara/адказаць/
03.04.2024
Вось інцярэсна, а ваны прымуць удзел у сірыале пра Хітразачосанага: "Беларусы будуць шчасліва але нядоўга"? Бюджэт ўжо склаў па-над трыльён вечназялёных, ужо здымаліся такія знакамітыя асобы як Сцівен Сігнал, Жэрар Дэпардзьё. У масоўках прынімалі учасція Патрысія Каас, шведская тусоўка "Sabaton" ... Усяго не перавысіць.
23
Літоўскі шляхціч/адказаць/
03.04.2024
Дзіўна канешне, як яны могуць быць з Беларусі,якая была ўтворана толькі ў 1918 годзе? Мо яны з Расейскай імперыі? А калі не з імперыі, то дакладна пісаць, што яны з Літвы,якая ў тыя часы была акупаваная Расейскаю імперыяй. Вы, там для себя ўжо неяк вырашыце, хто адкуль ды ці Беларусь вашая краіна, ці Літва.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031