Знайсці
30.03.2024 / 07:536РусŁacБел

Зяленскі: Украінскім войскам удалося стрымаць расійскі наступ

Аднак Украіна не гатовая будзе стрымаць новы буйны расійскі наступ, які можа адбыцца ў канцы вясны ці летам, без дадатковай дапамогі, кажа прэзідэнт Украіны,

Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю CBS News, што нягледзячы на дэфіцыт боепрыпасаў і іншага вайсковага абсталявання, украінскім войскам удалося стрымаць расейскі наступ і стабілізаваць сітуацыю на фронце, паведамляе Бі-бі-сі.

Аднак, са слоў украінскага лідара, Украіна не гатовая будзе стрымаць новы буйны расійскі наступ, які можа адбыцца ў канцы вясны ці летам, без дадатковай дапамогі.

Інтэрв'ю было запісана на фоне разбураных будынкаў у месцы, дэталі якога не раскрываюцца.

«Мы стабілізавалі сітуацыю. Яна лепш, чым была два-тры месяцы таму, калі ў нас быў вялікі дэфіцыт артылерыйскіх боепрыпасаў, розных відаў узбраенняў», — сказаў ён.

На пытанне аб тым, ці можна выйграць вайну, пакуль ва ўладзе ў Расіі знаходзіцца Уладзімір Пуцін, Зяленскі адказаў, што гэта велізарны выклік, але з кожнай адбітай у праціўніка вёскай рэжым Пуціна слабее, і Кіеву, магчыма, не давядзецца вызваляць усе акупаваныя тэрыторыі выключна вайсковым шляхам.

«Я ўпэўнены, што калі Пуцін страціць тыя тэрыторыі, якія ён кантралюе з 2022 года, ён страціць давер нават тых краін, якія да гэтага часу сумняваюцца, падтрымліваць Украіну ці не, — сказаў прэзідэнт Украіны. — Ён таксама страціць уладу ў сваёй краіне. Як толькі гэта адбудзецца, ён будзе гатовы да дыялогу. І тады абавязковай міжнароднай умовай для міру павінна стаць вызваленне ўсіх нашых тэрыторый, тэрытарыяльная цэласнасць Украіны».

Чытайце таксама:

З надыходам лета Расія можа рыхтаваць новы буйны наступ

У ЗША сталі менш баяцца, што перадача ATACMS Украіне расцвяліць Пуціна

Галоўнакамандуючы УСУ пра «мабілізацыю 500 тысяч»: Пасля аўдыту гэтая лічба істотна зменшаная

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
2
30.03.2024
Радыёглядач , клоун, у цябе гугл забаранілі ці што? Пагуглі, а потым параўнай сваю пісаніну і наратывы рашысцкіх прапагандыстаў - амаль поўнае супадзенне.
0
Радыёглядач /адказаць/
30.03.2024
Нік, прабач ня ведаю што такое наратывы. Не такі разумны як ты. Скінь спасылку, калі ласка, дзе рашысцкія прапагандысты абураюцца правальнай мабілізацыяй ва Украіне.
30.03.2024
Радыёглядач , уключай скабеяву-салаўёва, яны там так і кажуць: “ніхто не хоча ісці служыць на кіеўскі рэжым, мабілізацыя правалілася, што ў войска ўжо бяруць геяў і жанчын, што Зяленскі штосьці ўжывае” і гд - поўнае бінга з тваім каментаром.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930