Знайсці
29.03.2024 / 22:03РусŁacБел

У Варшаве адкрываецца першая кавярня праекту Аляксандра Аўдзевіча «Інклюзіўны барыста»

7 красавіка ў Варшаве распачынае працу першая кавярня праекту беларускага сацыяльнага прадпрымальніка і актывіста Аляксандра Аўдзевіча «Інклюзіўны барыста», піша «Белсат».

Фестываль «Інклюзіўны барыста» ў Варшаве. Фота: inclusivebarista.com

Кавярня размесціцца па адрасе: Stefana Okrzei, 8. На яе базе будзе таксама створаная прастора крэатыўнага ўзаемадзеяння людзей з дадатковымі патрэбамі і людзей без інваліднасці.

Увесь персанал у кавярні, як і ва ўсіх установах праекту «Інклюзіўны барыста» — людзі з інваліднасцю.

Першыя кавярні «Інклюзіўны барыста» Аляксандр Аўдзевіч адкрыў у беларускіх гарадах — Лідзе, Мінску, Брэсце, Магілёве. Аднак пасля 2020 года Аўдзевіч быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, каб пазбегнуць рэпрэсіяў.

У Варшаве ў рамках праекту беларуса ў 2022—2023 гадах працавала школа «Інклюзіўны барыста», у якой 10 людзей з інваліднасцю атрымалі прафесію барысты. У 2023 годзе таксама ў Варшаве прайшлі два фестывалі Inclusive Barista Coffee Festival, падчас якога прафесіі барысты навучыліся 30 людзей з інваліднасцю.

Па спасылцы — праграма адкрыцця першай кавярні «Інклюзіўны барыста» у Варшаве.

Аляксандр Аўдзевіч з 2011 года мае інваліднасць, таму карыстаецца вазком. Тым не менш, на ровары з ручным прывадам ён аб’ехаў паў-Еўропы.

Чытайце таксама:

Фатаграфія з «інклюзіўнымі барыстамі» выпадкова знайшлася ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане

Як вазочнік Аўдзевіч выпрабоўваў сваю дзяўчыну Канарамі і зрабіў ёй прапанову ў Парыжы

«Мне здавалася, што мэр горада — гэта суперпрашараны чувак. Але ён аказаўся калгаснікам». Аўдзевіч — пра тролінг уладаў

Саша Аўдзевіч — аб пратэсце вазочнікаў супраць Лукашэнкі, пра Ціханоўскую, сэкс пасля трагедыі і жыццё з каханай у палатцы

«Бо ў Беларусі — жэсць». Калясачнік перабраўся на Канары і будуе там сабе дом

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930