Знайсці
29.03.2024 / 08:5027РусŁacБел

У тэракце ў «Крокусе» загінуў палкоўнік спецназу ГРУ расійскай арміі — толькі прыехаў з Украіны 

Цімур Мяснікоў прыехаў у Маскву з вайны ва Украіне, каб сустрэцца з сям'ёй, атрымаў некалькі кулявых раненняў і памёр у шпіталі.

Па словах кіраўніка самарскага аддзялення арганізацыі «Афіцэры Расіі» Артура Маліванчука, Мяснікоў служыў у Генштабе і ў 3-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння. Гэта армейскі спецназ, які базуецца ў Тальяці, ён адносіцца да расійскай ваеннай разведкі.

Падраздзяленне ўдзельнічае ў вайне ва Украіне як мінімум з 2015 года. З пасады вынікае, што спецназ ГРУ — апошняе месца службы палкоўніка, піша Радыё Свабода.

Забіты ваяваў ва Украіне як мінімум апошнія два гады, паведаміў Маліванчук, акрамя таго, ён удзельнічаў у расійскіх аперацыях у Косаве і Таджыкістане.

Паводле апошніх звестак, ахвярамі нападу на «Крокус Сіці Хол» сталі 143 чалавекі. У Расіі заведзена крымінальная справа аб тэракце. Па абвінавачанні ў падрыхтоўцы атакі і яе выкананні арыштаваны восем чалавек.

Мяснікоў значыўся ў складзеным МНС Расіі спісе параненых у выніку нападзення на «Крокус».

Чытайце таксама:

На трох з чатырох аварыйных лесвіцах «Крокуса» падчас тэракта дзверы былі замкнёныя 

Пяскова спыталі, чаму Пуцін не паехаў на места трагедыі ў «Крокусе»

«Расія ведала пра падрыхтоўку тэракта ў Маскве прынамсі за месяц да яго» — Кірыла Буданаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
41
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
7
0
Проста жыхар/адказаць/
29.03.2024
Вышэй за бога, калі ў каментары было мужчынскае імя на літару М і словы "з ім", то тут цэнзары ўвесь час такое выдаляюць, пад навінамі на падобныя тэмы.
3
Paliašuk/адказаць/
29.03.2024
Ізноў , няма жадання вам апаніраваць, бо факт падтрымкі рускімі сваёй "свяшчэннай спецаперацыі" агульнавядомы, як і бенефіты ад яе вядзення для простых ванек, нават непасрэдна не ўдзельнічаючых у нападзе (напр., транспартныя кампаніі там маюць цяжкасці з пошукам вадзіцеляў на заробак 2.5К$ у эквіваленце з-за мабілізацыі, дэфіцыту кадраў, росту чаканняў па з/п. Зажраліся.). Проста трэба прыняць, што ў цывілізаваным свеце - і пра гэта кажа Портнікаў - ёсць рэчы адназначна непрымальныя, напр. тэрарызм, якія мусяць быць асуджаны на дзяржаўным узроўні, і ахвярам якіх на тым жа ўзроўні трэба спачуваць. Нават калі гэта адбываецца ў варожай краіне. Гэта тое, што адрознівае нас і нашых лідараў ад жыхароў паўночнай папуасіі. Словамі Пукста пракаментую: про ушлёпков легче петь, снимать и писать. Ты лучше их, и тебе приятно это знать. ЗША, Брытанія, Францыя і іншыя разам з Ціханоўскай проста дэманструюць, што мы лепшыя за рускіх, пазбаўленых усякай эмпатыі і спачування. Можа быць, гэта такі палітычны цынізм і крывадушнасць, але яны ў разы меншыя, чым у тых, хто вядзе агрэсіўную тэрарыстычную вайну, хто пвдтрымлівае тэрарыстычныя рэжымы па ўсім свеце (прывітанне дэлегацыям ХАМАС і Талібан у Масквабадзе), а на сваёй тэрыторыі арганізуе тэракты ды вінаваціць у іх ахвяру сваёйжа ваеннай агрэсіі. Ну і, паўтаруся, гібель суграмадзян беларусаў таксама абавязвае. Так што не бачу роўна ніводнай прычыны крытыкаваць офіс у гэтым выпадку.
0
Кокс/адказаць/
29.03.2024
Ха ха, какие игиловцы. Вы верите в эту чушь? Его убили свои же 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930