Знайсці
26.03.2024 / 17:381РусŁacБел

Завялі крымінальную справу супраць Валера Руселіка

Пра тое, што супраць журналіста і блогера (вядомага пад нікам Daroha) Валера Руселіка распачалі крымінальную справу, паведаміў ён сам у фэйсбуку.

Валер Руселік. Фота: facebook.com/daroha.via

«Даведаўся на днях, што супраць мяне ў Беларусі ўсчатая крымінальная справа. Ходзяць па блізкіх, распытваюць. Падрабязнасцяў ня ведаю», — напісаў Руселік.

Невядома яму дакладна, і па якім артыкуле заведзеная справа. 

Некалькі апошніх гадоў Валер Руселік жыве за мяжой. 12 ліпеня 2023 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй змест сацыяльных сетак Валера Руселіка, а 2 жніўня ўвесь праект Daroha быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». 

Чытайце таксама:

Асуджанага на 19 гадоў палітвязня па «справе анархістаў» зноў будуць судзіць

Маладзечанцу за данаты пагражае да 10 гадоў калоніі

Брат Дзяніса Урбановіча выйшаў на волю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10
0
Тэкля/адказаць/
27.03.2024
Маразм на пад'ёме
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031