Знайсці
25.03.2024 / 18:09РусŁacБел

У Пухавіцкім раёне злодзея вылічылі па бляшанках у сметніцы

У Пухавіцкі РАУС звярнулася жыхарка Мінска, якая паскардзілася, што ў яе на лецішчы прапалі бытавая тэхніка і прадукты харчавання. На месцы аказалася, што злодзей пакінуў пасля сябе важныя ўлікі.

Фота: Камітэт судовых экспертызаў

На лецішча ў Пухавіцкім раёне гаспадары не наведваліся каля месяца. Калі ж гаспадыня туды прыехала, то пабачыла, што ў хаце гаспадарыў нехта чужы.

Міліцыянты ўстанавілі, што зламыснік пракраўся праз акно, а пасля звярнулі ўвагу на пакет са смеццем, у якім знайшлі бляшанкі з-пад кансерваў.

Як выявілася, злодзей залез у пусты дом, знайшоў і з'еў харчы, а затым усё за сабой прыбраў і пайшоў. Але на пакінутых ім бляшанках супрацоўнікі МУС знайшлі адбіткі пальцаў, якія адправілі на экспертызу.

Вынікі экспертызы паказалі, што сляды належаць мясцоваму жыхару 1982 года нараджэння. Зламысніка затрымалі і завялі супраць яго крымінальную справу паводле арт. 205 КК РБ. Мужчыну можа пагражаць да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

У Рэчыцы затрымалі дзвюх жанчын, якія кралі са свежых могілак штучныя кветкі і прадавалі іх у Гомелі

Вагонаважатая ў Мінску прысабечыла грошы пасажыркі: закрыўшы адзежай відэакамеру

Злодзей у абкрадзенай хаце пераабуўся ў новыя чаравікі, а свае стаптаныя пакінуў. Так яго і знайшлі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930