Знайсці
23.03.2024 / 20:15РусŁacБел

За распаўсюд «экстрэмізму» арыштавалі жыхара Наваполацка

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 12 сакавіка за наяўнасць у сацыяльнай сетцы спасылак на «экстрэмісцкія» рэсурсы арыштавала на 10 сутак намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях ТАА «Юджэн» Уладзіміра Волкава, даведалася «Віцебская вясна».

У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні запісана, што Уладзімір у інстаграме меў спасылкі на суполкі: majakrainabelarus, Belsat», «Радыё Свабода — Беларусь», якія ўлады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Мужчына на судовым пасяджэнні віну прызнаў, пры гэтым звярнуў увагу суда на тое, інфармацыю на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram размяшчаў да прызнання яе экстрэмісцкай і намеру на распаўсюджванне экстрэмізму не меў.

Тым не менш, суддзя Балаболава ўгледзела ў дзеяннях Волкава склад правапарушэння і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакарала яго арыштам тэрмінам на 10 сутак.

Чытайце таксама:

У Жлобіне затрымалі і асудзілі не менш за чатырох чалавек

Палітвязню Аляксандру Кулікову, які паверыў сілавікам, дадалі яшчэ паўтара года зняволення

Сілавікі затрымалі жыхара Бярозы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031