Знайсці
23.03.2024 / 16:451РусŁacБел

Колькасць загінулых падчас тэракту ў «Крокусе» дасягнула 133 чалавек — Следчы камітэт РФ

Паводле звестак расійскага Следчага камітэта, пры нападзе на канцэртны комплекс «Крокус» у Краснагорску пад Масквой загінулі 133 чалавекі. Пры гэтым у паведамленні ведамства адзначаецца, што пошукавыя працы на месцы тэракту працягваюцца.

Фота: AP Photo

Раней тэлеграм-канал Baza паведамляў пра 143 загінулых, а крыніца тэлеграм-канала «112» — нават пра 150 чалавек. Аднак афіцыйна гэтай інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Аднак у кожным разе гэта ўжо найбуйнейшы тэракт у Расіі па колькасці загінулых пасля захопу школы ў асецінскім Беслане ў 2004 годзе. Тады загінулі 334 чалавекі, з іх 186 — дзеці. 

Чытайце таксама:

Што вядома пра беларуса Аліма Кашаварава, які знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту

Адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»

Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
1
Ноўнэйм /адказаць/
23.03.2024
Дзяцей шкада (кажуць, ёсць загінулыя). Толькі іх.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031