Знайсці
22.03.2024 / 15:3620РусŁacБел

Праз дзень пасля заявы камітэта ААН пра Паліну Шарэнду-Панасюк на БТ паказалі палітзняволеную

Жанчыне стартава прысудзілі два гады зняволення, але двойчы дадавалі тэрмін за «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі.

Паліна Шарэнда-Панасюк у калоніі ў Рэчыцы. Скрын відэа БТ

Сюжэт на БТ з'явіўся праз дзень пасля таго, як на сесіі Савета па правах чалавека ААН прадставілі даклад Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека аб сітуацыі з рэпрэсіямі ў Беларусі пасля выбараў. Днямі таксама Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах жанчын заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць часовыя меры для абароны палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. Гэта першы падобны выпадак па справах супраць Беларусі.

Прапагандыстка БТ Анастасія Бенедзісюк прыехала да Шарэнды-Панасюк у рэчыцкую калонію. Туды палітзняволеную адправілі па артыкуле 411 — «злоснае парушэнне патрабаванняў адміністрацыі». 

На адзенні Паліны — жоўтая бірка, якую даюць усім, хто асуджаны па пратэсных артыкулах.

Паліна Шарэнда-Панасюк у калоніі ў Рэчыцы. Скрын відэа БТ

У сакавіку 2024 года муж Паліны Андрэй распавёў карэспандэнту «Медыязоны» пра ціск на Паліну: «Паліна прабыла ў атрадзе пасля каранціну прыкладна 2-3 тыдні. У канцы студзеня-пачатку лютага яе кінулі ў ШІЗА. У атрадзе яна з'явілася толькі ў самым канцы лютага, выглядала вельмі бледнай і схуднелай. Увесь гэты час Паліна была ў ШІЗА, верагодна 20 сутак. У пачатку сакавіка Паліна зноў знікла з атрада, але куды дакладна — невядома».

Паліна Шарэнда-Панасюк — актывістка з Брэста. У чэрвені 2021 года ёй прысудзілі два гады па артыкулах 364, 368, 369 КК (пагроза гвалту прадстаўніку сілавых органаў, абраза прадстаўніка ўлады і абраза Лукашэнкі). За кратамі на яе аказваўся ціск. У красавіку 2022-га ёй дадалі год зняволення па артыкуле 411. Чарговы год дадалі па тым жа артыкуле ў кастрычніку 2023 года.

Тэрмін зняволення Шарэнды-Панасюк сканчаецца ў кастрычніку 2024.

Яе муж з дзецьмі выехалі за мяжу.

Чытайце таксама:

Паліну Шарэнду-Панасюк у лютым змяшчалі ў ШІЗА

«Гэта першы званочак». Да Паліны Шарэнды-Панасюк не пусцілі адваката

«Як сапраўдны цуд на Каляды». Сям’я атрымала паштоўку ад Паліны Шарэнды-Панасюк

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
27
Абуральна
78
2
Рэчаіснасьць/адказаць/
22.03.2024
достали вы своим пазьняком, Зянон Пазьняк з паплечнікамі стварылі незалежную Беларусь, а тое што ты з неверагоднымі яе прасралі не ягоная віна. Дарэчы ты і працягваеш гэта рабіць калі зьвярнуць увагу на тваю языку. Наўрад ці ты назавеш шмат беларусаў якія зрабілі больш яго.
0
Тань/адказаць/
23.03.2024
Лёкса, дай Божа ёй выйсці, яна аднавіцца! Галоўнае, што жывая!
0
Янка/адказаць/
23.03.2024
Васіль, каштоўнымі з'яўляюцца не заклікі ў спартлато, а выніковыя дзеянні
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031