Знайсці
20.03.2024 / 23:0713РусŁacБел

У Кіраўскім раёне прадалі з аўкцыёна старую прыбіральню-«шпакоўню»

На пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне» 19 сакавіка прадалі старую драўляную прыбіральню ў вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна. Раней аб'ект належаў прыватнаму прадпрыемству, а на таргі яго выставілі з-за даўгоў кампаніі.

Фота: «БелЮрЗабеспячэнне»

Таргі былі прызначаныя на 19 сакавіка, стартавая цана аб'екта была вызначаная ў 590 рублёў. Як ні дзіўна, знайшоўся і ўдзельнік аўкцыёна, які ўнёс задатак у памеры 59 рублёў. Канкурэнтаў у яго не было, таму ў выніку ён і стаў шчаслівым уладальнікам прыбіральні — канструкцыі, якую ў народзе называюць «шпакоўняй».

«Аднапавярховым дашчаным будынкам прыбіральні на два ачкі» плошчай у два квадратныя метры каля вёскі Чыгірынка Кіраўскага раёна раней валодала лесаперапрацоўчае ТАА «Магілёўлесакомплекс». Маёмасць гэтага прадпрыемства арыштавалі за даўгі. 

@nashaniva Ответ пользователю @Brest З аўкцыёна прадалі стары туалет за шалёныя грошы #могилев#Кировск#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#беларусьсейчас#белорусы#туалет#пабеларуску♬ Funny Guy - Parry Music

Чытайце таксама:

У Брэсце прадалі фабрыку, якая выпускала савецкіх матрошак

У Мінску спрабуюць прадаць закінутую грамадскую прыбіральню, каб зрабіць з яе кавярню. Цана не сімвалічная

«З відам на Мадэйру». На беларускай запраўцы ёсць вельмі незвычайная прыбіральня

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
18
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
1
21.03.2024
Терш, не, гэтую прыбіральню трэба захаваць, каб кінуць туды ягоны труп. Паставіць яе на галоўным пляцы Краіны, каб народ хадзіў туды спраўляць свае патрэбы, а потым утапіць яго ў балоце.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
21.03.2024
Гарик

В Памяркоунам лэнде в деревнях до сих пор 90% такие. Откройте куфар, и активируйте фильтр "санузел в доме" на покупку дома до 10к(дороже в этом болоте будет только дурень полный покупать), если не верите.
0
вот так бывает/адказаць/
26.03.2024
дурдом какой-то...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031