Знайсці
20.03.2024 / 13:41РусŁacБел

У Беларусі +8 новых палітвязняў

Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Беларусі 1414 палітвязняў.

Актывіст прафсаюза РЭП 71-гадовы Васіль Бераснёў асуджаны на дзевяць гадоў калоніі

Праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі восем чалавек. Гэта: Аляксандр Піскуноў, Яраслаў Вердыш, Аляксандр Яўціхаў, Дзмітрый Гут, Яўген Тоўсцік, Аляксандр Паліўка, Павел Кунцэвіч, Іван Асіповіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1414 чалавек. Сайт Dissydentby.com кажа пра 1603 палітвязні па стане на 20 сакавіка.

Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

У Магілёве суд апраўдаў былога палітвязня

Сёння пачынаюць судзіць музыкаў Nizkiz

Жыхара Івацэвічаў асудзілі на паўтара года «хіміі» за каментар у бок міліцыянта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031