Знайсці
20.03.2024 / 07:0015РусŁacБел

Французскае тэлебачанне паказала, дзе ва Украіне могуць з'явіцца французскія войскі. Таксама і на мяжы з Беларуссю

Французскі тэлеканал LCI паказаў на мапе Украіны месцы імавернага размяшчэння французскіх салдат, калі іх вырашаць туды адправіць афіцыйна. Вайсковы эксперт у эфіры распавёў, што ўсяго ёсць два варыянты, і адзін з іх — украінска-беларуская мяжа.

Кадр з эфіру французскага тэлеканала LCI, на якім адлюстравана мапа Украіны і месцы імавернага размяшчэння там французскіх салдат

Французскі палкоўнік у адстаўцы Вінцэнт Арбарэц’е паказаў у эфіры тэлеканала LCI месцы, дзе менавіта ва Украіне Францыя можа размясціць свае войскі, калі на гэта будзе дадзены афіцыйны загад.

Па словах палкоўніка, гэтымі месцамі павінны стаць альбо ўся ўкраінска-беларуская мяжа, альбо ўвесь правы бераг Дняпра, альбо два варыянты адначасова.

«Размяшчэнне войскаў уздоўж Дняпра паказала б Расіі «чырвоную лінію», што ёй нельга заходзіць у правабярэжную Украіну. А размяшчэнне ўздоўж мяжы з Беларуссю засцерагло б Кіеў. Магчымае размяшчэнне і ў абодвух месцах», — заявіў Арбарэц'е ў эфіры тэлеканала LCI.

Ён дадаў, што на адным з гэтых месцаў Францыя прадугледжвае размяшчэнне да 20 тысяч сваіх вайскоўцаў, а сам факт такога заходу ва Украіну «дазволіць прымусіць Расію пайсці на перамовы, выступаючы з пазіцыі парытэту».

Нагадаем, што прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон нядаўна выказаўся за імаверную адпраўку заходніх войскаў ва Украіну. Пасля ён дадаў, што яго рэзанансныя словы былі старанна прадуманыя.

У той жа час заявы французскага прэзідэнта выклікалі негатыўную рэакцыю з боку ўрадаў некаторых краін-саюзніц, лідары якіх паспяшаліся запэўніць, што не будуць адпраўляць войскі. Але ў Еўропе знайшліся і тыя, хто падтрымаў ідэю Макрона.

Крэмль у сваю чаргу гнеўна адрэагаваў на выказванні Макрона, папярэдзіўшы, што разгортванне заходніх войскаў ва Украіне непазбежна прывядзе да канфлікту паміж Расіяй і НАТА.

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Польшчы ацаніў ініцыятыву Макрона: Пуцін будзе пытаць сябе, які наш наступны крок

Макрон: Не можа быць працяглага міру, калі не будзе вяртання да міжнародна прызнаных межаў Украіны з Крымам уключна

Прэзідэнт Чэхіі распавёў, калі прысутнасць войскаў НАТА ва Украіне не будзе парушаць міжнародныя нормы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
Стратэг/адказаць/
20.03.2024
Украінцам дастаткова перакінуць да мяжы з Беларуссю ПКК каб там паніка і гісторыка пасплася
0
Генерал Павлов/адказаць/
20.03.2024
Бобр, так, зноў будуць драпаць да Масквы як у 1812 і 1941
20.03.2024
Типок Вагнерок, пасля Барадзіно Напалеон узяў Маскву. Вучы гісторыю.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031