Знайсці
17.03.2024 / 20:512РусŁacБел

Юлія Навальная прагаласавала ў Берліне. На бюлетэні яна напісала «Навальны»

Жонка загінулага апазіцыянера Аляксея Навальнага падзякавала тым, хто паўдзельнічаў у акцыі «Апоўдні супраць Пуціна». 

Юлія Навальная на выбарчым участку ў Берліне. Скрын відэа «Медузы»

Юлія паведаміла, што на выбарах напісала на бюлетэні прозвішча «Навальны».

Людзі, якія сабраліся ў той час каля пасольства Расіі ў Берліне, дзе і быў выбарчы ўчастак, падтрымлівалі яе.

Да акцыі «Апоўдні супраць Пуціна» далучыліся ў розных гарадах Расіі і за мяжой. Яе сэнс быў у тым, каб сваім прыходам на ўчастак у канкрэтны час паказаць, колькі расіян не падтрымлівае дзейную расійскую ўладу. У бюлетэні пры гэтым можна прагаласаваць за каго заўгодна, апроч Пуціна, ці сапсаваць бюлетэнь.

Чытайце таксама:

Як у Расіі і за межамі праходзіць акцыя «Апоўдні супраць Пуціна»

У Мінску да расійскага пасольства стаялі вялікія чэргі ВІДЭА

«Трэба цуд, каб гэтыя рэжымы двух дзядоў абрынуліся». Беларусы расказалі, што думаюць пра прэзідэнцкія выбары ў Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
1
Васек/адказаць/
18.03.2024
Стоп. Т.е. она зашла и вышла - и ее не задержали и не расчленили? Т.е. безопасно? Т.е. даже с бюллютенем покривляться дали? Так а чего на похороны мужа не выбралась? Кстати, такого кол- ва скорби на лице как у нее еще поискать надобно....
2
Ясненька /адказаць/
18.03.2024
Зрабіла карцінку масавай яўкі на выбары Пуціна і ўсміхаецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031