Знайсці
17.03.2024 / 16:574РусŁacБел

Белгарад ізноў абстралялі. Адзін чалавек загінуў

Яшчэ 11 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, паведамляюць мясцовыя ўлады.

Фота тут і далей: тэлеграм-канал губернатара Белгарадскай вобласці Вячаслава Гладкова

Як піша ў тэлеграм-канале губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў, 17 сакавіка Белгарад у чарговы раз абстралялі. Загінулы мужчына ў той момант быў на паркоўцы.

«Ад атрыманых ран ён памёр на месцы яшчэ да прыезду брыгады хуткай дапамогі. 11 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. 8 чалавек знаходзяцца ў гарадской бальніцы №2. У самым цяжкім стане — жанчына з асколачным раненнем грудной клеткі», — паведамляе губернатар.

На дадзены момант, па яго словах, у Белгарадзе розныя разбурэння выяўлены ў 36 кватэрах 17 шматкватэрных дамоў, 9 прыватных домаўладаннях, 12 аўтамабілях.

Расія тым часам працягвае абстрэльваць Украіну. Выбух сёння быў у Мікалаеве, ёсць пацярпелыя.

Чытайце таксама:

Расійскі Белгарад зноў трапіў пад абстрэл раніцай 16 сакавіка

Белгарад патрапіў пад абстрэл у першы дзень выбараў

У расійскім Белгарадзе з-за абстрэлаў закрылі гандлёвыя цэнтры і адмянілі заняткі ў школах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
3
Андрусь/адказаць/
17.03.2024
Ачмурэць - абстралялі... У адно акно нешта адрыкашэціла. Але нават у суседніх кватэрах вокны не павыляталі, у кватэры плітка паадпадала і ні пажару, ні нават нагару ад выбуху нейкага снараду. І на нейкай крамцы адрасную шыльдачку нават дарэшты не адарвала. 
А па Мікалаеву рашысты ўдарылі балістыкай. І там не "ёсць пацярпелыя", а самамала пяцёра загінулых. 
0
Ад Рэд./адказаць/
17.03.2024
Андрусь, "5 людей зазнали поранень", — піша мэр Мікалаева.
2
только так и надо с ними./адказаць/
17.03.2024
я может и посочувствовал бы им, как и украинцам, но то, что пишут в своих городских соцсетях эти ублюдки не даёт для этого НИКАКОЙ возможности.
этих моральных УРОДОВ надо лупить, лупить и лупить, пока не дойдёт, ЗА ЧТО, КТО ВИНОВАТ, и наконец, ЧТО ДЕЛАТЬ...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031