Знайсці
11.03.2024 / 10:011РусŁacБел

У Бярэзінскім запаведніку прачынаюцца мядзведзі. Але работнікі зазірнуць у адну з бярлог не наважыліся

Работнікі Бярэзінскага біясфернага запаведніка выявілі сляды некалькіх мядзведзяў, што гаворыць пра пачатак выхаду гэтых жывёл з зімовай спячкі. Пра гэта БелТА паведаміла начальнік навуковага аддзела прыродаахоўнай установы Анастасія Рыжкова.

Фота: murguia / photography / Getty Images

«Падчас зімовых маршрутных улікаў у лютым былі знойдзены сляды мядзведзяў, але мы не можам сказаць, што ўсе яны прачнуліся канчаткова. У перыяд зімовых адліг бярлогі падтапляюцца, жывёлы ўстаюць і шукаюць сухое месца. Іх сляды знаходзяць.

Потым умовы надвор'я могуць змяніцца, зноў выпадае снег, прыходзяць маразы, мядзведзі зноў залягаюць у спячку. У канцы лютага, калі была адліга і назіралася вясновае красавіцкае надвор'е, былі знойдзены сляды першых абуджаных бурых мядзведзяў — адной або дзвюх асобін, яшчэ адной — у пачатку сакавіка», — сказала яна.

Сон мядзведзя ў сярэднім займае тры-чатыры месяцы (часцей са снежня па сакавік уключна) і працягваецца да пачатку вясновай капелі. Аднак супрацоўнікі Бярэзінскага запаведніка выяўлялі касалапых, што не спяць, і ў сярэдзіне гэтага перыяду.

Аднаго бурага фотапастка зафіксавала 3 снежня 2022 года, другі трапіўся на камеру ў канцы студзеня 2023-га.

«Нядаўна была знойдзена бярлога мядзведзя, але нашы супрацоўнікі не рызыкнулі ў яе зазірнуць, паколькі заставалася вялікая верагоднасць, што жывёліна знаходзілася ўнутры, — патлумачыла Анастасія Рыжкова. — Мядзведзь звычайна ламае галінкі, падсцілае пацяруху з лісця пад каранямі альбо вывернутым дрэвам, побач з вялікімі дрэвамі, і робіць сабе гняздо-буданчык.

У ваколіцах нашага адміністратыўнага цэнтра жыве некалькі мядзведзяў. Звычайна ставім фотапастку на іх шляху. У адным месцы выходзіць адзін і той жа мядзведзь — самец-волат, якога празвалі Чарнышом з-за характэрнай афарбоўкі. Сёлета ён яшчэ не выйшаў: не было фіксацыі фотапастак і слядоў у месцы, дзе звер звычайна абыходзіць сваю тэрыторыю».

У запаведніку і на тэрыторыі паляўнічых гаспадарак, якія прымыкаюць да іх, жыве да 75 бурых мядзведзяў з улікам маладняку.

Чытайце таксама:

У лесе пад Віцебскам знайшлі кінутых медзведзянятаў

Два гады таму ў Беларусі выратавалі медзведзяня, што засталося без мамы. Што з ім цяпер?

«Колькасць мядзведзяў галапуе ў нашай краіне». Шуневіч прапанаваў шляхі вырашэння праблемы

На Палессі мядзведзь разграміў пасеку і з'еў 30 кілаграм мёду

Ці часта мядзведзі ў Беларусі нападаюць на людзей?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
1
0
Грак/адказаць/
11.03.2024
А ці прадаюцца дзе газавыя балоны ад мядзведзяў ? Іх прынцып дзеяння, як у антысабачых балончыкаў, але памерам яны большыя. Бачыў у Румыніі, там таксама спакойна пад куст ня сходзіш.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930