Знайсці
07.03.2024 / 07:565РусŁacБел

Белпол: Вагнераўцаў у Беларусі збіраюцца прыняць на службу па кантракце

З гэтай мэтай у найбліжэйшы час будуць унесеныя змены ў заканадаўства, якое рэгламентуе ход вайсковай службы.

Фота: Мінабароны

Арганізацыя былых сілавікоў «Белпол» піша, што атрымала з некалькіх крыніц інфармацыю аб намерах афіцыйнага Мінска легалізаваць прысутнасць наймітаў ПВК «Вагнер» (якая афіцыйна не існуе ў Расіі) і аналагічных ім у нашай краіне шляхам уключэння звестак замежных баевікоў у сістэму вайсковых частак Мінабароны і МУС.

З гэтай мэтай у найбліжэйшы час будуць унесеныя змены ў заканадаўства, якое рэгламентуе ход вайсковай службы, згодна з якімі замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства атрымаюць права паступаць на ваенную службу па кантракце ва Узброеныя сілы, транспартныя сілы, а таксама вайскоўцы, сяржанты і старшыны МУС. Першы кантракт будзе заключаны на адзін год, другі — на тэрмін да пяці гадоў.

Акрамя таго, вышэйзгаданая катэгорыя вайскоўцаў павінна замест ваеннай прысягі даць абавязацельства выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, ваенныя статуты, патрабаванні беларускага заканадаўства, загады камандзіраў і начальнікаў, паважаць «дзяржаўныя сімвалы» Беларусі і сумленна выконваць умовы дамовы, піша «Белпол».

Нагадаем, што некалькі тысяч вагнераўцаў аказалася ў Беларусі пасля спробу бунту Яўгена Прыгожына ў Расіі ў 22-23 чэрвеня 2023 года, яны атабарыліся пераважна ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна. Тады называліся лічбы ад шасці да васьмі тысяч.

Байцы часам інструктавалі беларускіх вайскоўцаў, праводзілі з імі заняткі. Пасля авіякатастрофы 23 жніўня, у якой загінуў Прыгожын, вагнераўцы сталі пакідаць Беларусь. Брытанская разведка ацаніла іх колькасць у пачатку лютага 2024 года ў менш за 1000 чалавек, а інструктар Аляксей Бярговін (пазыўны «Брэст») пісаў, што ў Беларусі па гэты дзень працуюць больш за 300 інструктараў у некалькіх навучальных цэнтрах.

@nashanivanews Сілавікам загадалі перастаць піярыць расійскіх вагнераўцаў. Што здарылася? #беларусы#беларусь#милиция#вбеларуси#беларусскаямилиция#жывебеларусь#всрб#навіныбеларусі♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

Карпянкоў расказаў, колькі вайскоўцаў падрыхтавалі вагнераўцы

«Вагнераўцы» навучаюць снайпераў унутраных войск МУС

Брытанская разведка назвала, колькі вагнераўцаў засталося ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
0
двор лукашенко/адказаць/
07.03.2024
Дело святое. Ведь скотному двору лукашенко нужны те, кто будет проводить массовые расстрелы населения Беларуси.
07.03.2024
Вось так па троху і страчваецца суверэнітэт беларусаў на сваёй тэрыторыі. Адразу дазволілі грамадзянам расеі балатавацца ў заканадаўчыя органы ўлады. Цяпер і ў сілавыя ведамствы змогуць дазволіць наймацца, што канешнае нонсэнс для суверэннай дзяржавы. І так па троху грамадзяне іншай дзяржавы змогуць дапускацца да працы ў іншыя дзяржаўныя органы. Па сутнасці ідзе ўмяшальніцтва ў суверэнітэт беларусаў у абход канстытуцыі. А потым ціхай сапай па бандыцкай схеме адбудзецца клясычны рэйдарскі захоп цэлай краіны, і ўсё будзе канешне ў межах заканадаўства. Папрысутнічае группа падтрымкі ў чорнай уніформе ля дома ўрада і пасьля непрацоўны дзень з бесплатнымі гарэлкай і кілбасой. І ня трэба уводу аніякіх войск з бронетэхнікай.
0
даведка/адказаць/
07.03.2024
Дедовщина в отношении солдат срочной службы в советской армии появилась после начала призыва судимых граждан, а в белорусской армии будет дедовщина в отношении офицеров после приёма на службу вагнеровцев.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера