Знайсці
05.03.2024 / 18:021РусŁacБел

Яшчэ ў адну архіўную ўстанову прызначылі дырэктара-сілавіка

4 сакавіка новага дырэктара прадставілі калектыву Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі. Як апошнім часам вядзецца, да архіўнай справы гэты чалавек раней ніякага дачынення не меў, затое цесна звязаны з сілавымі структурамі. 

Новы дырэктар БелНДЦЭД Дзяніс Шаброў — крайні справа

Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД) займаецца пытаннямі забеспячэння доўгатэрміновай захаванасці і даступнасці электроннай дакументацыі. Ён уваходзіць у сістэму архіўных устаноў і падпарадкоўваецца Дэпартаменту па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі. 

Дэпартамент па архівах і справаводству ў пачатку 2023 года ўзначаліў адстаўны генерал Алег Воінаў, неўзабаве пасля таго пазбавіўся пасады дырэктар БелНДЦЭД Юрый Празаровіч. І вось цяпер, амаль праз год, яму нарэшце знайшлі замену. 

4 сакавіка сам Воінаў прадставіў калектыву ўстановы новага кіраўніка Дзяніса Шаброва. Пры гэтым, як адзначаецца на сайце архіўнай галіны,

«ён выказаў упэўненасць у тым, што дзейнасць Шаброва ў мінулым, ягоны жыццёвы вопыт і веды будуць садзейнічаць эфектыўнаму рашэнню задач, якія стаяць перад БелНДЦЭД».

Задачы перад БелНДЦЭД, відаць, ставяцца даволі спецыфічныя, бо перад пераходам у архіўную галіну Дзяніс Шаброў працаваў начальнікам кафедры аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі ўнутраных войскаў Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

У Нацыянальным гістарычным архіве — новы дырэктар. Ён доўгі час працаваў у КДБ

Цяпер і архівамі будзе кіраваць генерал

У Нацыянальны гістарычны архіў прызначаны дырэктар-сілавік

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
16
0
даведка/адказаць/
06.03.2024
Цель этих директоров департамента и архивов уничтожить все архивы в час «Ч».
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031