Знайсці
06.03.2024 / 16:461РусŁacБел

Стартуе суд з незвычайным наборам фігурантаў — галоўны санітарны доктар Міншчыны, міліцэйская начальніца і бізнэсмен з Арменіі

У справе — хабар, службовы падлог і незарэгістраваная зброя.

Уладзімір Рызгунскі

Пра затрыманне 65-гадовага галоўнага ўрача Мінскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Уладзіміра Рызгунскага паведамлялася ў маі 2023 года. Тады прычыны пераследу былі невядомыя.

Уладзімір родам з Нарачы Мядзельскага раёна. 20 гадоў быў галоўным санітарным урачом Валожыншчыны. Пасля яго перавялі ў Мінск, ён дарос да пасады галоўнага санітарнага ўрача Мінскай вобласці.

Другі чалавек, які праходзіць па справе разам з Рызгунскім — бізнэсмен родам з Арменіі Месроп Даўцян. У інтэрв'ю для дзяржаўных каналаў ён расказаў, што ў 90-я прыехаў у Беларусь і вырашыў тут застацца. За гэты час ён адкрыў рэстаран «Ачаг» пад Мінскам і сетку аўтамыйняў. Сярод ягоных хобі — калекцыянаванне савецкіх рэтрааўтамабіляў. У мужчыны чацвёра дзяцей.

Месроп Даўцян. Фота: YouTube

Адметна, што бізнэс Даўцяна ледзь не прагарэў — будову рэстарана прызналі незаконнай. Месроп напісаў ліст Лукашэнку, у якім патлумачыў сітуацыю: маўляў, не хацеў парушаць закон, а проста не здолеў разабрацца.

Адміністрацыя Лукашэнкі пайшла насустрач і дазволіла Даўцяну працягнуць бізнэс — за гэта, мяркуючы з інтэрв'ю, Месроп вельмі палюбіў кіраўніка краіны.

Трэцяя ў справе — Вікторыя Емільяновіч, ужо былая намесніца начальніка аддзела па грамадзянстве і міграцыі УУС Мінскага райвыканкама. Раней яна працавала старшым інспектарам у Першамайскім АГІМ Мінска, а ў 2014-м нейкі час нават была начальніцай Фрунзенскага АГІМ Мінска.

Вікторыя Емільяновіч. Фота: Укантакце

Суд пачынаецца 7 сакавіка 2024-года. Сярод артыкулаў — «дача хабару», «атрыманне хабару», «службовы падлог» і «незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі або выбуховых рэчываў».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Сына экс-міністра прыроды пачынаюць судзіць за хабар

У Брэсце затрымлівалі і экс-мэра Рагачука, і абласнога кіраўніка Шулейку

Экс-кіраўніка гомельскага Белінвестбанка судзяць па трох артыкулах. Два з іх нечаканыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
17
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
4
2
даведка/адказаць/
06.03.2024
Лукашенко вчера заявил, что коррупционеров среди женщин практически нет, поэтому бабу придётся оправдать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031