Унікальнае імпартнае абсталяванне вызвалілі ад аплаты ПДВ
Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка падпісаў указ № 77, якім устаноўленая нулявая стаўка падатку на дадатковую вартасць для імпартнага абсталявання, што ўвозіцца ў краіну, а таксама камплектуючых і запчастак да яго. Галоўнай умовай для атрымання льготы будзе адсутнасць вытворчасці аналагаў на тэрыторыі Беларусі.
Фота ілюстрацыйнае
Заключэнне аб адсутнасці на тэрыторыі краіны вытворчасці аналагаў будзе выдаваць орган, упаўнаважаны ўрадам. Ільгота будзе распаўсюджвацца на праекты па мадэрнізацыі або рамонце дзеючага абсталявання, а таксама на адкрыццё новых вытворчасцяў — за выключэннем інвестпраектаў, дзе такія ўмовы ўжо прапісаныя ў інвестдамовах.
Паведамляецца, што ўвезенае па гэтай ільгоце абсталяванне павінна быць прынята на ўлік у якасці аб'екта асноўных сродкаў і выкарыстана пры вытворчасці прадукцыі, выкананні работ або аказанні паслуг.
У асноўнай частцы ўказ увойдзе ў дзеянне праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.
Чытайце таксама:
Латвія забараніла ўвоз сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі
Ажыў калійны даўгабуд у Любанскім раёне, які будаваў Гуцэрыеў