Знайсці
24.02.2024 / 12:309РусŁacБел

Ціханоўская сустрэлася з паслом Украіны

2 лютага 2024 Ігар Кізім уступіў на пасаду амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі. 23 лютага, напярэдадні другой гадавіны паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, Святлана Ціханоўская прыняла Кізіма ў сваім Офісе.

Фота: ОСЦ

Беларуская лідарка павіншавала амбасадара з прызначэннем і выказала словы салідарнасці і падтрымкі Украіне. Бакі абмеркавалі пачатак беларуска-ўкраінскага дыялогу і магчымае супрацоўніцтва паміж дэмакратычнай Беларуссю і Украінай, паведамляе яе прэс-служба.

Лідарка таксама падзякавала Ігару Кізіму за яго працу ў Беларусі — там ён быў апошнім украінскім амбасадарам, з 2017 па 2023 год.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
1
Фотазгадка/адказаць/
24.02.2024
Шкет, а дзе дарэчы сама Света? Нешта не бачу яе на фота. Хто з офіса Ціханоўскай прысутнічаў на сустрэчы?
0
за кадром/адказаць/
24.02.2024
да вот же справа на фото, куда с вожделением смотрят два мужика
0
Еще один круасант/адказаць/
25.02.2024
Прайшло 3 месяцы з дня канферэнцыі ПКК Шлях да Волі , У офиса другие задачи. Создавать шум и ничего не делать.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031