Знайсці
15.02.2024 / 08:594РусŁacБел

Латвійская тэнісістка адмовілася ціснуць руку Вікторыі Азаранка пасля матчу ў Досе

Тым часам Вікторыя перамагла і выйшла ў 1/4 фіналу гэтага тэніснага турніру.

Скрыншот відэатрансляцыі

Латвійская тэнісістка Алена Астапенка адмовілася паціснуць руку беларусцы Вікторыі Азаранка пасля паразы ў матчы трэцяга раўнду турніру WTA-1000, што праходзіць у сталіцы Катара.

Вікторыя перамагла з лікам 6:0, 6:3 і выйшла ў чвэрцьфінал, дзе сустрэнецца з першай ракеткай свету Ігай Свёнтак.

Пасля паядынку тэнісісткі наблізіліся да сеткі, і Алена выставіла ракетку ды адмовілася паціскаць руку.

Раней перфомансы з непацісканнем рук беларускім і расійскім тэнісісткам ладзілі ўкраінскія дзяўчаты.

Чытайце таксама:

Тэнісіст упершыню ў гісторыі выйграў турнір, прайграўшы першыя сэты ўсіх матчаў

Калі Сабаленка верне сабе званне першай ракеткі

Арына Сабаленка з лёгкасцю выйграла Australian Open

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
2
бабруйчанін/адказаць/
15.02.2024
EMIL , А гєтая Астапенка.ссс лепш ?? З 2020 па 24 Лютага ..жала ці ні жала??? Ліцымеры ханжы..
2
Жвір/адказаць/
15.02.2024
Цікава, што цягам нейкіх 2 месяцаў, нават меней(?) Астапенка выходзіла на корт супраць Азаранка тройчы, у тым ліку быў паядынак на АО, і тройчы прайграла. У час першых дзвюх паядынкаў традыцыя (рытуал, працэдура, добраманернасьць) пацісканьня рук мела месца. Прайграўшы ў трэцяй гульні, Астапенка пэўна не саўладала з пакрыўджанай пыхаю, ды рашыла хоць чымсьці нагáдзіць суперніцы. :)) Тым самым яна сама сябе прынізіла, зганьбілася. Паразы - гэта не загана, гэта спорт, спаборніцтва, а вось такія паводзіны - гэта ганьба. Культурны ўзровень латвійскай тэнісісткі не дазваляе ёй гэта разумець.
0
Во-во/адказаць/
15.02.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031