Знайсці
08.02.2024 / 20:304РусŁacБел

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі па Лізе нацый УЕФА

Сёння прайшло лёсаванне футбольнага турніру, які ўжо пачынае чацвёрты сезон.

Супернікамі футбольнай зборнай Беларусі, якая выступае ў дывізіёне С (А — самы моцны, D — самы слабы) будуць зборныя Люксембурга, Балгарыі і Паўночнай Ірландыі.

Фота: Kristy Sparow — UEFA/UEFA via Getty Images

Матчы пройдуць увосень (два туры ў пачатку верасня і па два ў сярэдзіне кастрычніка і сярэдзіне лістапада).

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну зборная Беларусі хатнія матчы праводзіць на нейтральным полі, апошнім часам у Венгрыі.

***

Ліга нацый УЕФА — гэта новаствораны футбольны турнір для папулярызацыі матчаў зборных, а таксама для запаўнення паўзаў паміж адборачнымі турнірамі чэмпіянатаў Еўропы і свету.

Упершыню турнір быў згуляны ў 2018 годзе. Тады зборную Беларусі адправілі ў дывізіён D (самы слабы), беларусы ў групе з Люксембургам, Малдовай і Сан-Марына яго выйгралі і выйшлі ў Лігу С. 

У сезоне 2020-2021 фінішавалі ў групе з Албаніяй, Літвой і Казахстанам другое месца і засталіся ў С.

У сезоне 2022-2023 занялі апошняе месца ў групе са Славакіяй, Азербайджанам і Казахстанам і мусілі гуляць за права застацца ў С з Літвой, але пасля адмовы суседзяў, засталіся ў С.

Чытайце таксама:

Кіраўніку УЕФА дазволілі балатавацца на чацвёрты тэрмін. Але яму не надта хочацца

11-гадовы футбаліст з Беларусі Аляксей Маёраў заключыў кантракт з Adidas

У фінале Кубка Афрыкі па футболе згуляюць суперарлы супраць сланоў

Вызначыліся фіналісты Кубка Азіі па футболе. Не абышлося без сенсацый

Аляксандр Глеб туманна патлумачыў, чым зараз займаецца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
5
Алейнікаў/адказаць/
08.02.2024
Жвір, цябе не спыталі, лукашыст.
4
Гурыновіч/адказаць/
08.02.2024
Алейнікаў, завалі...
2
Артылерыст, гіравік і гранаташтурхацель/адказаць/
09.02.2024
Жвір, Гагага, максімум 1 перамога і 5 ачкоў. Вядома ж апошняе ці перадапошняе месца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031