Знайсці
08.02.2024 / 18:153РусŁacБел

Кіраўніку УЕФА дазволілі балатавацца на чацвёрты тэрмін. Але яму не надта хочацца

На Кангрэсе УЕФА ў Парыжы дэлегаты прагаласавалі за тое, каб дазволіць прэзідэнту асацыяцыі, славенцу Аляксандру Чэферыну балатавацца на пасаду кіраўніка УЕФА ў 2027 годзе яшчэ на адзін тэрмін. Супраць выступіла толькі Англія, устрымаліся Нарвегія, Ісландыя і Украіна, а ўсе астатнія былі «за». 

Аляксандр Чэферын. Фота: AP Photo/Christophe Ena

Упершыню Аляксандр Чэферын быў абраны прэзідэнтам УЕФА ў 2016-м годзе, у 2019-м яго пераабралі на яшчэ адзін тэрмін. Тады ягоная кандыдатура падтрымлівалася аднагалосна ўсімі 55 членамі. А ў 2023-м годзе на чарговым кангрэсе УЕФА Чафярына пераабралі кіраўніком арганізацыі на трэці тэрмін.

Цяпер ён можа балатавацца яшчэ раз у 2027 годзе, але сам на прэс-канферэнцыі пасля пасля Кангрэса заявіў, што нібыта не будзе гэтага рабіць.

«Шчыра кажучы, я стаміўся ад COVID, нонсэнс-праекта з Суперлігай, самаабвешчаных маральных аўтарытэтаў, якія лічацца такімі, пакуль справа не тычыцца іх асабістых інтарэсаў», — сказаў Чэферын.

Паводле слоў кіраўніка еўрапейскага футбола, ён прыняў рашэнне не ісці на выбары ў 2027 годзе, прыкладна паўгода таму. Маўляў, кожнай арганізацыі патрэбна свежая кроў, а сам ён сумуе па сваёй сям'і.

А з апублічваннем свайго рашэння ён нібыта не спяшаўся таму, што хацеў паглядзець на «сапраўднае аблічча» некаторых людзей і не збіраўся ўплываць на галасаванне кангрэса.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт УЕФА: Беларуская федэрацыя футбола не звязаная з рэжымам Лукашэнкі

У футбольнай Суперлізе Еўропы будзе тры дывізіёны, першы сезон пачнецца ў 2025 годзе

Еўрапейскі суд прызнаў дзеянні УЕФА па блакіроўцы Суперлігі незаконнымі. Гэта можа цалкам змяніць футбольны ландшафт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
08.02.2024
Прыкідываецца, ўто стаміўся... Дагаварнячкі мілая справа.
0
Mazzola/адказаць/
08.02.2024
Hnać scanymi majtkami. Infancinu takim ža čynam!
08.02.2024
Што, нават пасінелымі пальцамі не будзе трымацца?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031