Ідэальны гарнір — капуста, запечаная з соусам тахіні
Капуста, запечаная ў духоўцы — просты і вельмі смачны гарнір, які гатуецца за лічаныя хвіліны. Да яго можна дадаць рыбу ці мяса, а можна падаць у якасці асноўнай стравы.
Фота: Vicky Wasik / seriouseats.com
Запяканне ў духоўцы і соус дадуць капусце лёгкае салодка-арэхавае адценне смаку. Часам капусту, прыгатаваную па гэтым рэцэпце, называюць «стэйкам» — не толькі з-за знешняга выгляду, але і таму, што ежа атрымліваецца сытнай і нават пахне як сапраўдны стэйк.
На 4 порцыі спатрэбіцца:
- 1 белакачанная капуста
- 80 мл аліўкавага алею
- 1 сталовая лыжка папрыкі
- 1 сталовая лыжка куміну
- 1 чайная лыжка шматкоў чырвонага перцу
- 2 чайныя лыжкі часночных шматкоў
- соль
- перац
- насенне кунжуту
- пятрушка
Для соусу:
- 4 сталовыя лыжкі тахіні
- 2 сталовыя лыжкі халоднай вады
- 1 чайная лыжка лімоннага соку
Як гатаваць:
- Разрэжце капусту напалам, а затым на 8 частак.
- У невялікую міску дадайце алей, папрыку, кумін і часночны парашок. Прыпраўце соллю і перцам.
- Выкладзіце лустачкі капусты на бляху, засланую паперай для выпечкі. Вышмаруйце абодва бакі кожнага кавалка капусты аліўкавым алеем.
- Запякайце ў духоўцы 40 хвілін пры тэмпературы 200°C. Праз 20 хвілін перавярніце капусту.
- Тым часам змяшайце тахіні, ваду і лімонны сок у сярэдняй місцы. Добра ўзбіце, каб атрымаць аднастайную кансістэнцыю.
- Калі соус занадта вадкі, дадайце яшчэ тахіні. Калі занадта густы, дадайце яшчэ крыху вады.
- Як толькі капуста запячэцца, паліце яе соусам, дадайце трохі кунжуту, а таксама пятрушкі ў якасці ўпрыгожвання і падавайце.
Чытайце таксама:
6
1
0
0
0
0
«Калі не Ціханоўская, то ніхто», — Дракахруст
 13
У Мінску праз пажар спынялася лінія метро
 1
Дональд Трамп апублікаваў першае відэа ў тыктоку
 6
«У свеце адзін ён такі». Крычаўскія супрацоўнікі Беларусбанка маршыравалі і пелі пра Бацьку
 30
Сілавікі затрымалі вядучага Кірыла Алахвердзяна
 4
Расія намагаецца сарваць Саміт міру, а Кітай выступае інструментам у руках Пуціна — Зяленскі
 11
Медыямагнат Руперт Мердак ажаніўся ў 93 гады. Абранніца — былая цешча Рамана Абрамовіча
 1
Францыя і Брытанія дазволілі Украіне біць ракетамі Storm Shadow па аэрадромах у Белгарадскай і Курскай абласцях
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
в отличие от некоторых...