Знайсці
19.01.2024 / 08:197РусŁacБел

НАТА: Трэба рыхтавацца да таго, што ў наступныя 20 гадоў пачнецца вайна з Расіяй

На наступным тыдні альянс пачынае маштабныя вучэнні Steadfast Defender 2024, у якіх возьме ўдзел каля 90 тысяч вайскоўцаў.

Брыфінг Роба Баўэра 18 студзеня 2024 года. Фота: Virginia Mayo / AP

Старшыня ваеннага камітэта НАТА нідэрландскі адмірал Роб Баўэр заявіў, што краінам альянсу не варта лічыць само сабой зразумелым, што яны прадоўжаць жыць у міры, таму ім трэба рыхтавацца да вайны з Расіяй, якая моцна закране звычайных людзей.

Баўэр размаўляў з журналістамі ў чацвер днём, але найбольш поўна яго выказванні цытуе пятнічны нумар брытанскай газеты Daily Telegraph, якая вынесла на першую паласу загаловак «НАТА папярэджвае аб вайне з Расіяй у наступныя 20 гадоў», піша Бі-бі-сі.

«Мы павінны ўсвядоміць, што тое, што мы жывем у стане міру, — гэта не нешта само сабой зразумелае. І менавіта таму мы рыхтуемся да канфлікту з Расіяй. Але дыскусія значна шырэйшая. Гэта і індустрыяльная база, і таксама людзі, якія павінны зразумець, што яны граюць пэўную ролю», — сказаў Баўэр.

Ён пахваліў шведскія ўлады за папярэджанні грамадзянам, што трэба рыхтавацца да вайны. «З гэтага трэба пачынаць. З усведамлення, што не ўсё можна спланаваць і не ўсё будзе ў шакаладзе ў наступныя 20 гадоў», — сказаў адмірал.

На наступным тыдні НАТА пачынае маштабныя вучэнні Steadfast Defender 2024, у якіх возьме ўдзел каля 90 тысяч вайскоўцаў (у тым ліку 20 тысяч брытанскіх). Гэтыя вучэнні працягнуцца да мая.

Раней Bild пісаў, што Расія можа атакаваць усходні фланг краін НАТА ўжо наступнай зімой, у тым ліку праз Беларусь.

Чытайце таксама:

Зімой 2024/25 года Расія можа паспрабаваць атакаваць Еўропу — Bild

НАТА чакае нападу Расіі праз Беларусь ужо ў пачатку 2025 — Bild

Міністр грамадзянскай абароны Швецыі заклікаў суграмадзян «быць гатовымі да вайны»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
2
0
Літва з Вамі/адказаць/
19.01.2024
Літва з Вамі, браты. Станем усе на захіст ад Арды!!
0
Влад/адказаць/
19.01.2024
Нашему теляти да волка съесть! Россия Авдеевку полгода берёт, какая ната? 
19.01.2024
1, хватит смотреть и слушать росспропаганду! Выкинь нахер свой телевизор!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930