Знайсці
19.01.2024 / 10:357РусŁacБел

Полк Каліноўскага выпраўляе прадстаўнікоў на публічныя сустрэчы з беларусамі замежжа

На іх будуць гаварыць пра будучыню Беларусі і сумесныя дзеянні па набліжэнні пераменаў на радзіме.

Канферэнцыя Палка Каліноўскага ў Кіеве 29 лістапада 2023 года. Фота: прэс-служба Палка Каліноўскага

Каліноўцы з 21 студзеня па 1 лютага пабачацца з беларусамі ў 12 гарадах Польшчы, Чэхіі, Нямеччыны і Літвы.

У анонсе паездкі адзначаецца, што багата беларусаў, якія апынуліся на чужыне з-за палітычнага пераследу, ускладаюць на Полк Каліноўскага свае надзеі на вяртанне. 

«Але вызваліць нашу краіну мы можам толькі разам!» — падкрэсліваецца ў ім.

Намеснік камандзіра Палка Вадзім Кабанчук кажа, што яму не хацелася б называць беларусаў на чужыне эмігрантамі, бо гэта азначае, што яны пакінулі радзіму на доўгі час.

«Вядома, трэба глядзець на сітуацыю рэалістычна, але ўсе нашы дзеянні павінны быць накіраваныя на вяртанне ў Беларусь. Для гэтага нам трэба кансалідавацца, каб скарыстацца тымі магчымасцямі, якія перад намі абавязкова зʼявяцца. І менавіта пра тое, як нам усім разам змяніць сітуацыю ў нашай краіне, каб усе ахвотныя маглі вярнуцца, мы б хацелі паразмаўляць на сустрэчах з беларусамі», — даводзіць ён.

Кабанчук кажа, што за амаль два гады вайны Палку дапамагла вялізная колькасць беларусаў.

«Гэта менавіта тыя беларусы, якія хочуць вярнуцца і не сядзяць склаўшы рукі. Мы хочам ім асабіста падзякаваць за дапамогу і выпрацаваць механізмы далейшай сумеснай працы», — адзначае ён.

Нядаўна Вадзім Кабанчук выказаўся за стварэнне беларускіх вайсковых фармаванняў у самой Еўропе. На яго думку, новыя фармаванні маглі б уліцца ў польска-ўкраінска-літоўскую брыгаду імя Канстанціна Астрожскага. Ахвотных, разлічваў ён, будуць сотні.

Летась у лістападзе з беларусамі сустракаліся палітыкі Вадзім Пракоп'еў, Валерый Сахашчык, Андрэй Ягораў. Іх турне было па трох польскіх гарадах: Уроцлаве, Познані і Варшаве.

Яны гаварылі пра неабходнасць абʼяднання беларусаў у масавую арганізаваную структуру, якая павінна стаць апірышчам для дэмакратычных пераменаў у Беларусі без Лукашэнкі, а таксама пра выбары ў Каардынацыйную раду.

Вадзім Кабанчук настойвае, што паездка каліноўцаў не звязаная з паездкамі іншых людзей.

Паводле яго, сустрэчы беларускіх добраахвотнікаў з суайчыннікамі рэгулярна праводзіліся яшчэ да поўнамаштабнай вайны. Іх ініцыятарам быў адзін са стваральнікаў Палка Ян Мельнікаў, які ваюе за Украіну з 2014 года, а таксама іншыя беларускія добраахвотнікі.

Падраздзяленне сістэмна падтрымлівае кантакты з беларусамі ў замежжы, але сустрэч з імі не было апошнія два гады. Запыт на іх існуе.

«Ад пачатку поўнамаштабнай вайны беларускім добраахвотнікам стала цяжка выязджаць з Украіны. Гэта звязана як і з іх удзелам у баявых дзеяннях, так і з тым, што выехаць не так і проста з краіны, якая ваюе», — тлумачыць Вадзім Кабанчук.

Паводле яго, у Палка Каліноўскага ёсць планы па вызваленні Беларусі на выпадак зʼяўлення «вакна магчымасцяў».

***

Полк Каліноўскага — ваенная фармацыя ў складзе Узброеных сіл Украіны, сфармаваная з беларускіх добраахвотнікаў. Падраздзяленне створанае ў сакавіку 2022 года. У яго складзе батальёны «Волат» і «Літвін».

Місія Палка: «Вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны». Паводле каліноўцаў, вызваленне Украіны ад расійскіх захопнікаў немінуча прывядзе да паслаблення і нават краху пуцінскага рэжыму, што дасць «магчымасць паставіць кропку ў гісторыі існавання рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі».

У 2022 годзе каліноўцы заявілі пра палітычныя амбіцыі. Стала вядома пра існаванне палітычнага сойму Палка.

У 2023 годзе Полк сабраў канференцыю «Шлях да Волі», на якой паспрабаваў аб’яднаць усе дэмакратычныя сілы і распрацаваць стратэгію вызвалення Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Полк Каліноўскага паведаміў пра аднаўленне рэкрутынгу ў свае шэрагі

Полк Каліноўскага прадставіў справаздачу з незалежнага аўдыту

Карпянкоў адрэагаваў на канферэнцыю каліноўцаў: Мы нават сабак не прыводзілі ў баявую гатоўнасць

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Ахаха!/адказаць/
19.01.2024
Ідэя - супер! , отряды Карпенкова судорожно минусуют ваш коммент.
5
Сержант/адказаць/
19.01.2024
Ідэя - супер! , і каго туды набіраць? Па досведу харугваў: прыходзяць старыя, касыя, храмыя, якія ня ў стане падцягнуцца 10 раз, потым хутка зліваюцца. Дай Божа рота набралася бы, але якасць асабовага складу была б не на вышэйшым узроўні. Дарэчы ў Карпянкова КМСы па муай-тай, самба і мма праз аднаго.
0
Фіялетава/адказаць/
19.01.2024
Сержант, дрону ўсё роўна, на каго гранату скідаць: на КМСаў па муай-тай, па самба ці мма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031