Знайсці
27.12.2023 / 12:362РусŁacБел

Чыноўнікі знайшлі ўправу на Павука — пашыраны спіс законных прычын кідаць слухаўку

Урад абнавіў пастанову наконт працы са зваротамі ў дзяржорганы. У ім былі пашыраны падставы чыноўнікам кідаць слухаўку.

Андрэй Павук — актывіст, які тэлефануе чыноўнікам з важнымі пытаннямі, якія чыноўнікам цяпер ніхто не задае

Раней прыём зваротаў падчас тэлефоннай лініі мог быць спынены, калі суразмоўца дапускаў нецэнзурныя альбо абразлівыя словы.

Цяпер чыноўнік можа кінуць слухаўку, калі суразмоўца выказвае пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочвае да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо «іншым спосабам злоўжывае правам на зварот».

Акрамя таго, размова можа быць спыненая,

калі ў чыноўніка ўзнікне думка, што мэтай звароту на тэлефонную лінію з’яўляецца «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе дзяржаўных органаў і службовых асоб».

Чытайце таксама:

Муж Вольгі Бондаравай пра жонку: Характар у яе такі

Стала вядома імя адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў — расследаванне «Флагштока»

Андрэй Павук расказаў, як перад ім выбачалася даносчыца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
55
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
6
0
даведка/адказаць/
27.12.2023
Чиновников теперь самих будут строго наказывать за то, если они не бросят трубку во время разговора с Пауком.
0
честный чиновник в будущем/адказаць/
27.12.2023
а как чиновникам-холуям агрофюрера ходить в туалет они ещё не "отрегулировали". Думаю, уже на подходе. Совершенству, как и тупизму нет предела.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031