Знайсці
27.12.2023 / 12:085РусŁacБел

Ермаловіч сыходзіць з адміністрацыі Лукашэнкі

Максім Ермаловіч будзе працаваць у Еўразійскай эканамічнай камісіі. Цяпер ён займае пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Вышэйшая Еўразійская эканамічная рада зацвердзіла новы склад Калегіі ЕЭК, які пачне працу 1 лютага 2024 года пад казахстанскім старшынствам. Замест 73-гадовага Міхаіла Мясніковіча камісію ўзначаліць Бакытжан Сагінтаеў. 

Максім Ермаловіч будзе міністрам па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК, заўважыў reform.by. Нагадаем, Ермаловіч быў міністрам фінансаў ва ўрадзе Сяргея Румаса. Потым яго накіравалі паслом у Вялікабрытанію. У жніўні 2022 года Ермаловіч стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Другім прадстаўніком Беларусі стане старшыня Дзяржстандарта Валянцін Татарыцкі. Ён будзе міністрам па тэхнічным рэгуляванні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7
0
Харковец/адказаць/
27.12.2023
Казалось, что Максим не сможет работать после кровавого 2020 в преступной власти. Ан нет, оказался таким же .
0
Ускраек/адказаць/
27.12.2023
Бесхрабетная істота заўсёды прыстасуецца да абставінаў.
0
ADмінікастрацыя/адказаць/
27.12.2023
Можыт да народу нарэшце пацягнула?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031