Знайсці
10.12.2023 / 16:4718РусŁacБел

Адну з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана» выконвае беларуска. Вось хто гэта такая

У папулярным расійскім серыяле «Слова пацана» засвяцілася беларуская актрыса Настасся Красоўская. «Наша Ніва» расказвае, чым яна вядомая.

Фота: nastitasti / Instagram

«Слова пацана. Кроў на асфальце» — расійскі серыял пра моладзевыя групіроўкі, што існавалі ў савецкім Татарстане ў канцы 1980-х. Гэта гісторыя 14-гадовага Андрэя, які пагружаецца ў вулічнае жыццё і адначасова спрабуе збудаваць адносіны з Ірынай Сяргееўнай, малодшай лейтэнанткай міліцыі.

Беларуска Наста Красоўская якраз і грае ролю Ірыны. Ёй 24 гады, дзяўчына родам з Мінска, дзе і вырасла. Вучылася на юрыстку-міжнародніцу, але ў 2017-м паспрабавала сябе ў мадэльным бізнэсе і нават паспела папрацаваць у Кітаі. Супрацоўнічала з буйнымі міжнароднымі брэндамі, і, акрамя кітайскіх подыумаў, удзельнічала ў паказах ва Украіне, Карэі і Італіі.

У 2019-м Красоўская атрымала ролю ў кліпе Цімы Беларускіх «Вітамінка». Яе кінадэбют — расійскі мастацкі фільм 2021-га пад назвай «Герда», дзе беларуска сыграла ролю правінцыйнай студэнткі сацфака, якая падпрацоўвае стрыптызёркай, каб дапамагаць хворай маці. Наста даслала свае фоты рэжысёрцы Наталлі Кудрашовай, хаця і не разлічвала на станоўчы адказ, а потым даведалася — тая год шукала актрысу на галоўную ролю.

Красоўская ў «Гердзе». Фота: nastitasti / Instagram

Але ж Красоўская паспела адмовіцца ад прапановы здымацца ў «Гердзе» — маўляў, баялася адказнасці. Потым, аднак, пасля доўгіх угавораў усё ж дала згоду на здымкі.

На кінафестывалі ў швейцарскім Лакарна Настассю адзначылі прызам за найлепшую жаночую ролю. Дзяўчына расказвала, што яе праца ў «Гердзе» ўразіла вядомага аргенцінскага рэжысёра Гаспара Наэ: «Гэтая карціна закранула яго, ён напісаў пра гэта асабіста».

Фота: nastitasti / Instagram

З тых часоў Красоўская асталёўваецца ў расійскім кіно. У 2022-м яна атрымала галоўную жаночую ролю ў спартовай драме «Бультэр'ер» пра баі без правіл, але ў гэтым выпадку кампліментамі ад буйных рэжысёраў не пахне. На IMDB, адным з найвялікшых сусветных кінапарталаў, стужка мае сумныя 4,8 бала рэйтынгу з 10. Што да крытыкаў, сярод іх водгукаў ёсць фразы накшталт «спартовая драма, дзе сабака перайграе акцёраў» ці «96-хвіліннае непаразуменне са збітым сюжэтам, невыразнымі акцёрскімі працамі і сюрпрызам у канцы».

Фота: nastitasti / Instagram

Адначасова з поўнаметражкамі Красоўская спрабуе сябе ў расійскіх серыялах. Яна з'явілася ў трэцім сезоне драмы «Складаныя падлеткі» (дарэчы, зноў у ролі стрыптызёркі), прыгодніцкіх серыялах «Зграя» і «Чорная вясна», а таксама ў драме «Актрысы». Цяпер у працы яшчэ два серыялы з удзелам беларускі — «Унутры забойцы» і «Дайце шоу». Меркавана яны выйдуць у 2024 годзе. 

Фота: nastitasti / Instagram

У інстаграме Настасся на дзіва нешматслоўная — публікуе шмат прафесійных фота, але не імкнецца дзяліцца асабістымі думкамі. Часам, аднак, яна можа напісаць нешта накшталт «Сэнс жыцця — у жыцці, сэнс мяне — а вось я пакуль не ведаю» або падзяліцца думкамі наконт працы калайдара: «Ну, ціпа як, стварыць сусвет, але не дакладна».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Банды 90-х. Як выглядалі ўдзельнікі беларускіх злачынных груповак ШМАТ ФОТА

Бітвы, сэкс і Барадзіно. Расказваем, ці варта глядзець новы «Напалеон»

Дзесяць новых серыялаў: вось што можна паглядзець

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
38
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
12
Абуральна
16
2
Помоцный /адказаць/
10.12.2023
Адказ на прапанову,пусть украина остановить коррупцию и воровство, а потом поговорим про помощь.  
0
гердзень /адказаць/
10.12.2023
мабыць крытыкаваць сэрыл і яшчэ пры гэтым па-расейску крывадушна
2
Чэсь/адказаць/
11.12.2023
Помоцный , няхай Амерыка спынiць лiнчаваць сваiх чорных- тады будзем купляць iхнiя даляры, прауда?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031